Запрашаем на джазавыя вечары ў філармоніі!
Упершыню ў Беларусі 5 МАЯ (аўторак) унікальнае трыа акардэаністаў.
MOTION TRIO: Януш Вайтаровіч (Janusz Wojtarowicz), Павел Баранэк (Paweł Baranek), Марцін Галажын (Marcin Gałażyn).
MOTION TRIO – сапраўднае адкрыццё на еўрапейскай і сусветнай музычнай сцэне. Музыка калектыва мяняе ўсе нашы ўяўленні пра магчымасці акардэона. Гэтая троіца выконвае акустычную чыстую музыку, і, дзякуючы ў тым ліку інструментам, атрымліваецца проста сцяна гуку, быццам гучыць цэлы аркестр або электра-гітарныя пост-рокавыя кампазіцыі. Тое што яны робяць – гэта надзвычайна – напрыклад, імітуюць палёт НЛА, гукі дуды або васьмібітную кампутарную гульню…