Ян Карскi. Чалавек свабоды

6 кастрычніка 2014 года а 15-й гадзіне ў  Музеі гісторыі горада Мінска  адбудзецца адкрыццё гістарычнай выставы «ЯН КАРСКІ. ЧАЛАВЕК СВАБОДЫ».

Экспазіцыя «Ян Карскі. Чалавек свабоды», арганізаваная Музеем гісторыі Польшчы пры падтрымцы Генеральнага Консульства Рэспублікі Польшча ў Санкт-Пецярбургу, складаецца з 22 плакатаў, на якіх паказана біяграфія Карскага: гады, праведзеныя ў роднай Лодзі, вучоба ва ўніверсітэце, ваенны час, калі ён распачаў спробу паведаміць свету пра знішчэнне габрэяў, а таксама пасляваенная дзейнасць. Гэтая выстава з’яўляецца часткай праграмы “Ян Карскі. Няскончаная місія”, якая атрымала патранат Прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага.

У 2014 годзе споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Яна Карскага, Польскі Сейм абвясціў гэты год Годам Яна Карскага.

Ян Карскі (1914-2000) — польскі юрыст і дыпламат, сведка Халакоста:  двойчы ўваходзіў у Варшаўскае гета,  а таксама ў адзін з лагераў смерці. Восенню 1942 г. Ян Карскі накіраваўся ў Вялікабрытанію; у ліпені 1943 г. Карскі быў прыняты Франклінам Д. Рузвельтам, Прэзідэнтам ЗША. За сваю дзейнасць Ян Карскі быў узнагароджаны польскім Ордэнам Белага Арла (1995) і пасмяротна — амерыканскім Медалём Свабоды (2012), якую з рук прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў Белым Доме ў Вашынгтоне атрымаў былы міністр замежных спраў Польшчы Адам Данелія Ротфэльд.

Адрас: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 10
Час працы: 11.00 – 19.00.
Выхадныя: панядзелак, аўторак.
Тэл. для даведак: 321 24 30; 321 24 38
E-mail: muzejminska@gmail.com