90-годдзе з Дня нараджэння Анджэя Цеханавецкага

30 верасня ў Мінску  ўрачыста адзначалася 90-годдзе з Дня нараджэння Анджэя Цеханавецкага – Ганаровага старшыні беларуска-польскай камісіі па супольнай культурнай спадчыне, Ганаровага сябра ГА “МАБ”, прамога нашчадка князёў Мсціслаўскіх і Заслаўскіх, Ганаровага прафесара БДУ, уладальніка шматлікіх іншых званняў і ўзнагарод, аўтара кніг пра культурнае жыццё Нясвіжа і Слоніма.

Род Цеханавецкіх, які да рэвалюцыі валодаў маёнткам Бачэйкава на Віцебшчыне, зрабіў шмат карыснага для эканамічнага і культурнага развіцця Віцебшчыны і Магілёўшчыны. Прафесарам Анджэем Цеханавецкім падаравана беларускім музеям і бібліятэкам шэраг кніг і каштоўных экспанатаў, у тым ліку слуцкі пояс.

Цяпер Анджэй Цеханавецкі жыве ў Лондане, па-ранейшаму з ахвотай і ўзаемнай карысцю наведвае Беларусь.

З цікавымі ўспамінамі пра юбіляра выступілі Адам Мальдзіс, Уладзімір Шчасны, Уладзімер Гілеп і інш.