ШЭДЭЎРЫ ПОЛЬСКАГА КІНО: КШЫШТАФ ЗАНУСІ.
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, корпус 2, г. Мінск, вул. Сурганава 14 А, аўд. 310. (ст. м. “Акадэмія навук”) Пачатак а 19-й гадзіне. Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала. Уваход вольны.
22 ВЕРАСНЯ. 19:00
МАЁ ЖЫЦЦЁ Ў МАСТАЦТВЕ (1999, дак. фільм, каляр., 23 хв.)
Рэжысёр: Міраслава Юркоўска
Фільм-інтэрв’ю, які распавядае аб творчай дзейнасці Ежы Штура.
СПІС ПАЛЮБОЎНІЦ (1994 г., меладрама, каляр., 64 хв.)
Рэжысёр: Ежы Штур
У ролях: Ежы Штур, Ян Пешак, Дарота Памыкала, Станіслава Цэліньска, Ганна Радван
Густаў, вучоны-паланіст, працуе ў Кракаўскім універсітэце. Па распараджэнні дэкана ён паказвае горад шведскаму гуманісту, прафесару Б’ёрну. Але госць замест знаёмства са старажытнай сталіцай Польшчы хоча даведацца пра начное жыццё горада і ў першую чаргу пазнаёміцца з жанчынамі. Густаў пачынае вышукваць у запісной кніжцы адрасы сваіх даўніх знаёмых, сябровак і палюбоўніц. Але аказваецца, што яны, калісьці прывабныя і згодныя на любоўныя раманы, за гэтыя гады вельмі змяніліся.
23 ВЕРАСНЯ. 19:00
СПАКОЙ (1976 г., драма, каляр., 81 хв.)
Рэжысёр: Кшыштаф Кеслёўскі
У ролях: Ежы Штур, Ізабэла Альшэўска, Ежы Трэля, Мар’яна Цыбульска
Герой «Спакою» Антак Гралак – працоўны з крымінальным мінулым. Пасля вызвалення з турмы Антак разумее, што для яго няма месца ў сям’і і грамадстве . Ён пакідае родны Кракаў і знаходзіць працу на будаўнічай пляцоўцы ў Сілезіі з якой знікаюць цэмент і цэгла. Сярод працоўных успыхвае забастоўка і Гралак вымушаны разрывацца паміж двума супрацьлеглымі бакамі – начальнікам, які яго ўзяў на працу, і сваімі калегамі. Усё, што ён хоча ад жыцця – простыя рэчы: праца, чыстая пасцель, жонка, тэлевізар і спакой.
24 ВЕРАСНЯ. 19:00
ТЫДЗЕНЬ З ЖЫЦЦЯ МУЖЧЫНЫ (1999 г., меладрама, каляр., 85 хв.)
Рэжысёр: Ежы Штур
У ролях: Ежы Штур, Маўгажата Дабравольска, Данута Шафлярска, Эва Скібіньска, Яцэк Раманоўскі
Герой фільма – пракурор Адам Бароўскі карыстаецца бездакорнай рэпутацыяй. Ён патрабуе суровага пакарання для кантрабандыста, свой ганарар за выдадзеную кнігу аддае на грамадскія мэты, падтрымлівае сваю жонку ў яе дабрачыннай дзейнасці. А сам вядзе падвойны лад жыцця.
25 ВЕРАСНЯ. 19:00
ВЯЛІКІ ЗВЕР (2000 г., меладрама, ч/б., 70 хв.)
Рэжысёр: Ежы Штур
У ролях: Ежы Штур, Ганна Дымна, Дамініка Беднарчык, Блажэй Вуйцік, Анджэй Франчык
Паэтычны чорна-белы фільм пра шлюбную пару Савіцкіх, якія клапаціліся аб выпадкова знойдзеным вярблюдзе. На жаль, гэта не па душы жыхарам іх гарадка. Яны вырашаюць расправіцца з жывёлай любой цаной. Перад домам Савіцкіх пачынаюцца пікеты, служачыя патрабуюць спецыяльных плат і падаткаў.
26 ВЕРАСНЯ. 19:00
НАДВОР’Е НА ЗАЎТРА (2003 г., меладрама, каляр., 94 хв.)
Рэжысёр: Ежы Штур
У ролях: Ежы Штур, Малгажата Заянчкоўска, Рома Гансяроўска, Барбара Калюжна, Мацей Штур
Юзэф Козел сямнаццаць гадоў жыве ў манастыры, куды схаваўся ад жонкі, якая яму здраджвала, і камуністычных рэпрэсій. Ён павінен выступіць на фестывалі вакальна-інструментальнага мастацтва за мурамі манастыра. Падчас выступу яго пазнаюць жонка і сын. Царкоўныя ўлады ўзрушаны. Юзэф вымушаны пакінуць манастыр. Сям’я сустракае яго холадна. Жонка, малодшая дачка і сын не могуць дараваць яму раптоўнага знікнення сямнаццаць гадоў назад. Только старэйшая дачка Оля рада яго вяртанню.
Кінатэатр «Перамога» (вул. Інтэрнацыянальная, 20)
Тэл. 8 (017) 203-77-66
Уваход вольны.
Уваходныя квіткі можна атрымаць у фае кінатэатру ўдзень паказу за гадзіну да яго пачатку.