“Партрэт стагоддзя”

Па запрашэнні Амбасадара Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Сп. Эвалдаса Ігнатавічуса генеральны дырэктар установы “Міжкультурны дыялог” Сп. Любоў Уладыкоўская ўзяла ўдзел у адкрыцці аб’яднанай перасоўнай выставы Саюза мастакоў Літвы “ПАРТРЭТ СТАГОДДЗЯ”, прысвечанай 300-годдзю з дня нараджэння Крысціёнаса Данелайціса.

Паэт Крысціёнас Данелайціс і напісаная ім у XVIII стагоддзі паэма “Поры года” пра літоўскіх сялян-бураў і літоўскую прыроду – гэта адзін з тых краевугольных камянёў, на якіх трымаецца нацыянальная літоўская культура.

Мастацкія праекты, прысвечаныя К. Данелайцісу, што распаўсюдзіліся ў розных увасабленнях, спалучаюць некалькі аспектаў: візуалізацыя літоўскай ідэнтычнасці, знаходжанне глабальных, універсальных сувязяў, якія аб’ядноўваюць розныя грамадствы і культурныя досведы.