Міжнародны гуманітарны форум у Баку

31 кастрычніка – 01 лістапада ў г. Баку адбудзецца Міжнародны гуманітарны форум, на якім будуць разгледжаны актуальныя пытанні сучаснай палітыкі, навукі, адукацыі і культуры.

Па запрашэнні Міністра замежных спраў Азербайджана  Сп. Эльмара Мамедзьярава ў працы Форума возьме ўдзел генеральны дырэктар УМД Любоў Уладыкоўская, якая выступіць з дакладам “Культурная самабытнасць у эпоху міжкультурнага дыялогу: беларускае вымярэнне”.