01 ліпеня ў Амбасадзе Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь адбыўся святочны прыём з нагоды святкавання 237-ай гадавіны незалежнасці ЗША, у якім узяла ўдзел генеральны дырэктар установы “Міжкультурны дыялог” Любоў Уладыкоўская.
Падчас прывітання (на беларускай і англійскай мовах) Часовы павераны ў справах ЗША Ітан Голдрыч распавёў пра гісторыю Дня незалежнасці, падкрэсліў універсальнасць ідэалаў роўнасці і свабоды, якія ляжаць у аснове амерыканскіх каштоўнасцей.