28-30 верасня 2012 г., у горадзе Коўна (Літва), адбыўся II Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. У Кангрэсе прыняла ўдзел каля 400 чалавек, даследчыкаў ня толькі з Беларусі, але таксама і з Казахстана, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны і іншых краін. На шматлікіх секцыях быў закрануты вялікі абсяг пытанняў як гісторыі Беларусі, так і яе сучаснасці і будучыні. Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што 2-гі Кангрэс у гэтым годдзе стаў для беларусістыкі унікальным мерапрыемствам, якое здолела аб’яднаць такую колькасць даследчыкаў Беларусі з такімі разнастайнасцю і багаццём тэматыкі.
На Кангрэсе намі былі прадстаўлены асноўныя вынікі грамадскай ініцыятывы “Беларуска-амерыканскі культурны дыялог”, звесткі пра Цэнтр міжкультурнага дыялогу – Установу “Міжкультурны дыялог”, што выклікала шчырую зацікаўленасць у слухачоў. Бясспрэчны той факт, што спрыянне развіццю міжкультурнага дыялогу паміж Беларуссю і ЗША з’яўляецца карыснай справай для ўзмацнення пазіцый беларускай культуры ў свеце, развіцця добрасуседскіх адносін і ўзбагачэння беларускага нацыянальнага культурнага досведу.