Польскі інстытут запрашае

ШЭДЭЎРЫ ПОЛЬСКАГА КІНО: КШЫШТАФ ЗАНУСІ.

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, корпус 2, г. Мінск, вул. Сурганава 14 А, аўд. 310. (ст. м. "Акадэмія навук") Пачатак а 19-й гадзіне. Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала. Уваход вольны.

2 КРАСАВІКА (СЕРАДА) 19:00 ГАЛОП /маст. фільм, 110 хв., каляр., 1995/
Пачатак 1950-х. Хубэрт вучыцца ў правінцыйнай пачатковай школе. Яго бацька пасля вайны застаўся на Захадзе, маткаю і сынам цікавіцца УБ. Маці высылае Хубэрта ў Варшаву – да ”цёткі” Ідаліі, якая аддае Хубэрта ў найлепшую школу і ўцягвае яго ў сваё сяброўскае кола, што культывуе перадваенныя традыцыі ды захапляецца коннаю яздою. Хлопцава шчырасць у школе стварае яму і цётцы шмат клопатаў – аж да пагрозы выключэння са школы. Прадпрымальная цётка мае падвойныя дакументы, паводле якіх яна – гэта дзве асобы, дзве сястры; адна з якіх – сябра камуністычнай партыі, што і дапамагае ўратаваць Хубэрта. Аднак надыходзіць момант, калі цётка сама трапляе ў цяжкае становішча і мусіць выехаць з Варшавы... Фільм навеяны ўспамінамі дзяцінства Кшыштафа Занусі.

9 КРАСАВІКА (СЕРАДА) 19:00 ІЛЮМІНАЦЫЯ / маст. фільм, 88 хв., каляр., 1973 г./
Герой фільма хоча ўвабраць усе веды свету: ад тэалагічных канцэпцый сярэднявечча да сучасных навуковых адкрыццяў. І ведаючы ўсё, ён можа спазнаць жыццё пры дапамозе ”ілюмінацыі”, якая з'яўляецца інтэлектуальным азарэннем і не прыходзіць сама па сабе. Узнагароды: Галоўны прыз, прыз ФІПРЭССІ, прыз экуманічнага журы МКФ у Лакарна (1973)

16 КРАСАВІКА (СЕРАДА) 19:00 КАНСТАНТА /90 хв., каляр., 1980 г./
Малады, сумленны герой, які шукае ў жыцці няўхільныя каштоўнасці, не можа знайсці сабе месца ў працятай хлуснёй рэчаіснасці канца сямідзясятых гадоў. Узнагароды: Галоўны прыз МКФ у Канах (1980). Галоўны прыз МКФ у Панаме (1980)

23 КРАСАВІКА (СЕРАДА) 19:00 БРАТ НАШАГА БОГА /маст. фільм, 120 хв., каляр., 1997/
Герой драмы Караля Вайтылы ”Брат нашага Бога” – гістарычная асоба Адам Хмялёўскі. Удзельнік Студзеньскага паўстання, таленавіты мастак. Падзеі драмы ахопліваюць той перыяд жыцця Хмялёўскага, калі ён аддае сябе на службу абяздоленым.

30 КРАСАВІКА (СЕРАДА) 19:00 PERSONA NON GRATA / маст. фільм, 110 хв., каляр., 2005/
Вечны любоўны трохкутнік: праз гады Віктар высвятляе, што яго памерлая жонка, магчыма, мела дачыненні з Алегам – яго старадаўнім прыяцелем. Сам Алег не прызнаецца. Унутраныя перажыванні галоўнага героя і спробы дайсці да праўды ўскладняюцца тым, што воляю абставін Віктар уцягнуты ў дыпламатычныя інтрыгі...

You are here: Главная Запрашэнні Польскі інстытут запрашае