Што новага ў міжкультурным дыялогу?

Даследчыкі з Беларусі, Польшчы, Літвы, Венгрыі, Германіі, Чэхіі, Ізраіля абмеркавалі нацыянальныя і геапалітычныя аспекты міжкультурнага дыялогу падчас Шостага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (Коўна, 07-09 кастрычніка) і прыйшлі да наступных высноў:

1. Міжкультурны дыялог – аптымальная альтэрнатыва мультыкультуралізму і культурнай асіміляцыі.
2. Важная частка сучаснага міжкультурнага дыялогу – дыялог міжрэлігійны.
3. Беларускія філосафы Мікалай Крукоўскі і Уладзімір Конан яшчэ ў самым пачатку стагоддзя прадбачылі сучасны еўрапейскі крызіс і заклікалі да захавання ўласных культурных каштоўнасцяў і развіцця беларускіх нацыянальна-культурных традыцый.
4. Міжкультурны дыялог адыгрывае надзвычай важную ролю ў нацыябудаванні і дэмакратызацыі, яго належыць шырэй вывучаць і развіваць у Беларусі.

Асаблівую цікавасць падчас працы секцыі “Што новага ў міжкультурным дыялогу?” выклікала выступленне прафесара Шандора Фёльдвары (Венгрыя) “Міжкультурныя дыялогі ў міжрэлігійнай камунікацыі Святога Папы Яна Паўла II”. Установа “Міжкультурны дыялог” прапанавала тры навуковыя даклады: “Міжкультурны дыялог: якія перспектывы для Беларусі?” Любові Уладыкоўскай, “Дыялог культур у творах Мікалая Крукоўскага і сучаснасць” Анатоля Астапенкі, “Турынская Плашчаніца як унікальны феномен міжкультурнага дыялогу” Валерыя Шалатоніна, які прэзентаваў вынікі даследаваннняў копіі Турынскай Плашчаніцы.

Шосты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (Коўна, 07-09 кастрычніка)
На здымку: старшыня Аргкамітэта Кангрэса Андрэй Казакевіч і ўдзельнікі дыскусіі “Усходняя Еўропа: выклікі і магчымасці”  – злева направа: Ян Маліцкі (Польшча), Эгідзіюс Александравічус (Літва), Вольфанг Зэндэр (Германія), Валер Карбалевіч (Беларусь).

Шандор Фёльдвар (Венгрыя), “Міжкультурныя дыялогі ў міжрэлігійнай камунікацыі Святога Папы  Яна Паўла II”
На здымку: праф. Шандор Фёльдвары прэзентуе даклад.
Вы тут:Главная Што новага ў міжкультурным дыялогу?