Стратэгія дзейнасці ўстановы “Міжкультурны дыялог” на 2019 г.

Мэта:
● пашырэнне кантэксту міжкультурнага дыялогу як сучаснай універсальнай  каштоўнасці з акцэнтацыяй на роўнасці і разнастайнасці.

Асноўныя напрамкі дзейнасці:
● міждысцыплінарныя даследаванні ў галіне міжкультурнага дыялогу і прэзентацыя вынікаў (публікацыі, канферэнцыі, форумы, семінары, выставы);
● распаўсюджванне каштоўнасцяў міжкультурнага дыялогу праз інфармацыйна-адукацыйную дзейнасць;
● падрыхтоўка навуковых тэкстаў на англійскай і беларускай мовах;
● распрацоўка новых універсітэцкіх курсаў;
● правядзенне даследавання «Амерыка вачыма беларусаў» (на англійскай мове, заключная частка);
● садзейнічанне развіццю беларуска-амерыканскага дыялогу;
● развіццё амерыканістыкі ў Беларусі.

Навукова-даследчая сфера:
Беларускія, постсавецкія і ўсходнееўрапейскія даследаванні: антрапалогія сучаснай Беларусі, бяспека Беларусі, трансфармацыі культуры і ідэнтычнасці, калектыўная памяць і гвалт, пятыя калоны.
Амерыканістыка: ЗША як глабальны суб’ект, ЗША – Усходняя Еўропа, амерыканскія падыходы да міжкультурнага дыялогу, Амерыканская мара, амерыканскія этнічныя даследаванні, Ціхаакіянская гісторыя, навука і культура.
Антрапалогія: антрапалогія развіцця, параўнальнае рэлігіязнаўства, глабальнае хрысціянства, міжкультурны дыялог, мультыкультуралізм і адукацыя, культура і правы чалавека,  канцэпцыі культуры, ідэнтычнасць, глабальная будучыня, антрапалагічныя перспектывы этнічнасці, палітычная антрапалогія і сацыяльныя змены, культурныя аспекты міжнароднага развіцця, культурная разнастайнасць, этнічная палітыка і нацыяналізм у шматэтнічным грамадстве.
Глабальнае вымярэнне: геапалітыка, сусветная палітыка, Еўрапейскі саюз у якасці глабальнага суб’екта, нацыі і дзяржавы ў сучасным свеце, гісторыя ідэй.
Філасофія: сучасныя маральныя праблемы, каштоўнасці і ідэалы.
Вы тут:Главная Міжкультурны дыялог -- 2013 Стратэгія дзейнасці ўстановы “Міжкультурны дыялог” на 2019 г.