Стратэгія дзейнасці Установы "Міжкультурны дыялог" на 2018 год

Мэты:
● пашырэнне кантэксту міжкультурнага дыялогу;
● развіццё беларускай навукі і культуры;
● умацаванне беларускай суб’ектнасці;
● наладжванне паўнацэннага канструктыўнага дыялогу з еўрапейскімі і амерыканскай нацыямі.

Метады:
● правядзенне міждысцыплінарных навуковых даследаванняў у сферы  міжкультурнага дыялогу, прэзентацыя вынікаў;
● папулярызацыя каштоўнасцяў міжкультурнага дыялогу праз адукацыйную і асветніцкую дзейнасць.

Асноўныя напрамкі дзейнасці ў 2018 г.:
● напісанне навуковых тэкстаў па пытаннях міжкультурнага дыялогу (на беларускай і англійскай мовах) і прэзентацыя асноўных ідэй;
● арганізацыя і правядзенне шэрагу лекцый  і семінараў у Мінску і рэгіёнах па пытаннях міжкультурнага дыялогу;
● правядзенне даследавання «Амерыка вачыма беларусаў», прэзентацыя вынікаў;
● публікацыя кнігі на ангельскай мове “Амерыка вачыма беларусаў»;
● падтрымка амерыканістыкі ў Беларусі.

У даследчай сферы:
● вывучэнне ролі развіцця ў падтрымцы нацыянальных культур;
● аналіз савецкай і постсавецкай культуры і ідэнтычнасці;
● аналіз культурных аспектаў міжнароднага развіцця;
● рэлігія, ідэнтычнасць і культурны плюралізм;
● глабальнае хрысціянства;
● заахвочванне сумеснай адказнасці і этыкі правядзення даследаванняў;
● адвакатаванне беларускай навукі і культуры;
● умацаванне здольнасці выконваць даследаванні і прэзентаваць іх вынікі ў сусветнай супольнасці;
● падтрымка міждысцыплінарных даследаванняў.

Вы тут:Главная Міжкультурны дыялог -- 2013 Стратэгія дзейнасці Установы "Міжкультурны дыялог" на 2018 год