Вынікі конкурсу

  Пра вынікі конкурсу: зварот да ўдзельнікаў

З мэтай заахвочвання набыцця ведаў па амерыканскай культуры Цэнтрам міжкультурнага дыялогу пры падтрымцы Амбасады ЗША летам 2011 г. быў абвешчаны конкурс “Амерыканская культура: якая яна?” у дзвюх намінацыях: “Прывабнасць амерыканскай культуры” і “Беларускія акцэнты ў амерыканскай культуры”, у якім узялі ўдзел 50 чалавек розных узроставых катэгорый – ад 14 да 60 гадоў.

Пададзеныя на конкурс працы якрава засведчылі пра два асноўныя стэрэатыпы, якія пануюць у сучасным беларускім грамадстве: амерыканская культура – гэта толькі масавая культура, псеўдакультура, у лепшым выпадку – культура вулічная; і другі – у Амерыцы, як у плавільным катле, цалкам губляецца культурная самабытнасць і фарміруецца вобраз гамагеннага амерыканскага характару.

Гэта не зусім так. Не трэба забываць, што, з аднаго боку, для фарміравання нацыянальнага стылю патрабуецца нейкая аднароднасць і папулярнасць, з іншага ж, Злучаныя Штаты застаюцца нацыяй нацый і культурай культур. Злучаныя Штаты Амерыкі аказалі велізарны ўплыў на сацыяльнае развіццё чалавецтва ў цэлым. У якасці прыкладу варта ўзгадаць 1963 год, калі з палымянай прамовай “У мяне ёсць мара…” выступіў Марцін Лютэр Кінг (малодшы), дзе акрэсліў мэту імкненняў афраамерыканскіх змагароў за свае правы – справядлівасць і чалавечае братэрства; тады ж выйшла ў свет і кніга Бэці Фрыдан “Тайна жаноцкасці”, якая паклала пачатак магутнаму феміністычнаму руху.

Амерыканская культура – гэта магутная класічная літаратура (Э.По, В.Ірвінг, Ф.Норыс, М.Рыд, Ф.Купер, Э.Дзікенсан, Г.Мелвіл, М.Твэн, Дж.Лондан, Т.Драйзер, О’Генры, Э.Сінклер, С.Льюіс, У.Фолкнер, Э.Хемінгуэй, Ф.С. Фіцджэральд, Дж.Стэйнбек, Дж. Дос Пассас, Т.Вулф, Дж.К.Сэлінджэр), узбагачаная этнічнымі плынямі (творчасць Клода Маккея, Джына Тумера, Зоры Ніл), гэта ўнікальнае музычнае мастацтва (узгадайма, што джаз (і лепшыя яго выканаўцы, як Луі Армстронг, Бесі Сміт) і рок-н-рол (Элвіс Прэслі) нарадзіліся ў ЗША, як і ўнікальныя эстрадныя спевы Фрэнка Сінатры), гэта адмысловыя школы жывапісу і кінематографа.

І ўсё ж амерыканская культура – гэта перш за ўсё сістэма каштоўнасцей і адпаведны лад жыцця, які пранізвае ўсе сферы чалавечага існавання і які многім з Вас, дарагія сябры, удалося ўбачыць і адчуць.

У працы пераможцы конкурсу, шаноўнага Васіля Аўраменкі, культура якраз і разглядаецца як агульнанацыянальны феномен – шматстайны, неадназначны, часам да парадаксальнага супярэчлівы, але арганічна цэласны. Як слушна заўважае аўтар, “сапраўдная моц Амерыкі не ў вайсковай сіле ці эканамічным дыктаце, а ў жывым прыкладзе пабудовы канкурэнтнага грамадзтва, стварэньня “нацыі багатыроў і вольных грамадзян”. Нягледзячы на тое, што шаноўны В. Аўраменка ніколі (!) не быў у Злучаных Штатах і па роду прафесійных заняткаў аніяк не звязаны з гуманістыкай, ён прадэманстраваў не толькі добрае веданне “амерыканскага феномену”, але і ўменне сістэмна прааналізаваць яго, а таксама супаставіць з беларускім культурным сусветам. Расквецілі эсэ асабістыя ўспаміны і ўражанні. І, безумоўна, вобразная скіраванасць у будучыню: “ Я памятаю, як упершыню “адкрыў” Амерыку. Гэта было ў самым пачатку 70-х, калі бацька прывёз са сталічнай камандзіроўкі рэкламны альбом амерыканскай архітэктуры. Для хлопчыка, які вырас сярод драўляных баракаў і “хрушчовак” ды з заміраньнем cэрца ўзіраўся ў спаруды “сталінскага класіцызму”, амерыканскія хмарачосы, авангардныя (прыватныя!) вілы і грамадскія будынкі ў выглядзе ці то караблёў, ці то самалётаў здаваліся калі не праявамі незямной цывілізацыі, то, прынамсі, вяршыняй фантазіі і творчых здольнасьцяў чалавека. Вось гэтая футурыстычнасьць, скіраванасьць амерыканскай культуры ў будучыню ці, хутчэй, існаваньне на мяжы магчыма-немагчымага (што іскрава засьведчана ў архітэктуры), мне здаецца, і з’яўляецца адной з прычын яе папулярнасьці ў сьвеце. Еўропе, абцяжаранай тысячагадовай гісторыяй і класічна-музейнай спадчынай, ніяк не ўгнацца за юнай Амерыкай, “класіка” якой пачала стварацца ў 20-м стагоддзі. А тое, што гэты працэс не скончыўся, і што ў ім можа прыняць удзел любы чалавек любой нацыянальнасьці, дадае лішнія стымулы і перспектывы амерыканскай культуры”.

Брава, Спадар Аўраменка! Дзякуй Вам за шчырасць, паслядоўнасць і патрыятызм!

Многія працы парадавалі тым, што іх аўтары не толькі маюць сваё яркае светабачанне, але ўласны стыль у выкладанні думак, свой почырк. І галоўнае – сваю надзею. Як піша чатырнаццацігадовы Аляксандр Леўнікаў, які заняў другое месца, працалюбства, актыўнасць, адкрытасць, незалежнасць, упэўненасць, пачуццё асабістай свабоды, нязломныя вера і надзея – вось што радуе ў амерыканцаў і што варта пераймаць нам, беларусам.

Дарагі Аляксандр, дай Божа Вам захаваць аптымізм і чысціню Вашай душы на доўгія гады!

Трэцяе месца падзялілі Аляксандр Урбановіч , які здолеў убачыць у амерыканскай культуры культуру глабальную, і Вольга Кастрамінава, чыё эсэ з малюнкамі “Квартал у Чыкага: іншы сусвет культурнай супольнасці” прывабіла акцэнтацыяй увагі чытача на пытанні культурна-побытавага ландшафту навакольнай прасторы, захаванні культурнай разнастайнасці .

Пра змяненні ў сваім светапоглядзе пасля ўсяго аднаго канкрэтнага выпадку, які здарыўся з аўтарам у Злучаных Штатах, – прыкладзе сапраўднай чалавечай дабрыні, – расказаў у сваім эсэ "Прабачце за дождж" Аляксандр Сянюць, – з захапленнем да дзіўнай, нязвыклай, казачнай, прыцягальнай Амерыкі і яе культуры!

Прыемна ўзрушыла экспертаў і вершаванае эсэ “Некалькі культур Амерыкі” Віктара Ліцьвінава, які невялікімі штрыхамі, выключна арыгінальна і трапна акрэсліў амерыканскую культуру асяроддзя, вынаходніцтва, супольнага пражывання, якасці, язды на аўтамабілі, фермерскага земляробства, тэатру, жыцця, мастацтва ветру, гукаў, здароўя, суду, пітва, кіно, цяпла, хуткасці часу, прэзідэнцтва, пошты, нацыянальнага сцяга, энергіі, Божага Нараджэння, літаратуры.

Аляксандру Сянюцю і Віктару Ліцьвінаву Журы вырашыла прысудзіць Спецыяльныя прызы. Заахвочвальныя прызы – Алесі Ўнукоўскай за эсэ “Уплыў амерыканскай літаратуры на развіццё асобы чалавека” і за гатоўнасць перадаваць сваю любоў да амерыканскай літаратуры іншым людзям, і ў першую чаргу свайму маленькаму сыну; Леаніду Шуру за эсэ – скарочаны варыянт кнігі, напісанай па выніках паездкі ў ЗША ў межах праграмы “Развіццё прадпрымальніцтва”, асабліва ж за разуменне ролі дабрачыннасці, за ўменне бачыць добрае, за жаданне палепшыць сябе і свет; нашым маладым аўтарам Аляксандры Гуліцкай і Эрвіну Нетылеву, чыё імкненне зразумець амерыканскую культуру вартае таго, каб з ім можна было азнаёміцца чытачам нашай калектыўнай кнігі, якая выйдзе ў свет у пачатку чэрвеня 2012 г.

Сярод малюнкаў найцікавейшым аказаўся эстамп Уладзіміра Грамовіча “Усе Роўныя. Розныя”, дзе, дэманструючы сваё чыста прафесійнае майстэрства мастака, аўтар заклікае берагчы нацыянальна-культурную адметнасць і ўласную сутнасць. Сярод фатаздымкаў –“Першы крок да перамогі” (помнік Тадэвушу Касцюшку) у аўтарстве Яўгена Казанцава і “Каля помніка змагарам за свабоду і незалежнасць Беларусі” у аўтарстве Марыны Яўсейчык.

У працах удзельнікаў конкурсу сустракаюцца памылкі, але мы пакуль не маем права іх выпраўляць, зробім гэта падчас падрыхтоўкі да друку нашага калектыўнага зборніка, прысвечанага беларуска-амерыканскаму культурнаму дыялогу.

Дарагія сябры! Вялікі дзякуй Вам усім за неабыякавасць і творчасць!

Наша супрацоўніцтва працягнецца!

З вялікай павагай і зычэннямі дабра,

Старшыня Журы

Любоў Уладыкоўская

(+375-296-73-26-21).

Вольга Кастрамінава. Квартал у Чыкага: іншы Сусвет культурнай супольнасці

Вольга Кастрамінава
Квартал у Чыкага:
іншы Сусвет культурнай супольнасці
 
Ці задумваліся вы, чым адрозніваецца Малінаўка ад Зялёнага луга, ці Шабаны ад Кунцаўшчыны? А колькі суседзяў з вашага пад'езду прыбягуць вам на дапамогу пры прарыве вадаправоду ці пажары? Калі апошні раз вы сядзелі ў двары проста так, каб пагрэцца на сонцы? Колькі разоў за жыццё вы хадзілі ў мясцовую адміністрацыю, каб запытацца аб надзённых праблемах? Адказы на гэтыя пытанні дакладна адлюструюць культурна-пабытовы ландшафт вашай навакольнай прасторы. А наколькі ён прывабны, вы можаце высветліць з наступнага эсэ....
 
Менавіта ў Чыкагскім аэрапорце я ўпершыню пачула гісторыю-ужо-сівую-легенду пра тое, як адзін армянін, што ляцеў па культурніцкім абмене і не ведаў нават ангельскай мовы, збег праз вакно аэрапорта і застаўся ў ЗША назаўсёды. Ці то гэтай гісторыяй хацелі запалохаць, ці то намякалі на мажлівасьць паўтарыць ягоны лёс, але пытаньне, якое адразу ўзнікла, было простым: а як жа армянін знайшоў сваіх у такім вялікім горадзе?
Знаёмства з кварталамі Чыкага патлумачыла многае.
Вось так выглядае звычайны прыпынак метро, які адносіцца да раёну, што абжылі прадстаўнікі канкрэтнага народу:

Станцыя мэтро Парэнчы Ягуара


Адчуваецца, што работнікі беларускіх ЖЭСаў да гэтых месцаў яшчэ не дабраліся, інакш пацешныя малюнкі былі б замаляваныя карычневай фарбай.
 

Лесвіца ў небаЛесьвіца ўверх, вядучая ўнізСьяна

  
Усе жыхары гэтага раёну(а паколькі сістэма горадабудаўніцтва і плянаваньня вуліц у ЗША прамавугольная, то так і хочацца сказаць: вялікага, але кварталу)добра разумеюць, што ягоная культурніцкая адметнасьць прыцягне зацікаўленых вандроўнікаў-валацугаў, і таму ў гульні з каларытам і рознымі "смачнымі" дэталямі гарадскога ландшафту ўдзельнічаюць усе, хто можа. Вось, напрыклад, гарадскі люк, які хочацца захапіць з сабой у якасці сувеніра…:
 

Люк - багацце Мексікі (работа невядомага майстра)


...а пасля горда заявіць сябрам: "да, была ў Мексіцы, да ў Чыцэн-Іцы, да, з самой піраміды, да, экскурсавод нічога не заўважыў, а на мяжы сказала, што гэта рукатворны паднос кустарнай работы майстроў Акапулька"
.
 
Тэма Паўднёвай Амерыкі выражана ва ўсім, і канешне ў аздабленні ўсялякіх крамаў. Мексіка, як і заўсёды, трымаецца сваеасаблівым лідэрам.
 

Тутака можна пад'есці...Забягалаўка


Вуліцы раёну, як і самога горада, днём
 з большага пустыя. Усе сустрэтыя людзі аказаліся турыстамі з Мексікі, Гішпаніі, іншых штатаў ЗША (гэта лёгка высвятлялася, бо ў ЗША чамусьці ўсе гаварлівыя і гатовыя да дыялогаў, кшталту, "як прайсьці ў цэнтр" ці "якая гадзіна?"). Карацей, на вуліцы шпацыравалі усе, акрамя непасрэдных жыхароў раёну.
 

Вулка

 
Напэўна, частка жыхароў знаходзілася ў школе, якая спачатку нагадала наш мінскі палац мастацтваў, …
 



...а мо проста хавалася па дамох, у чаканні пакуль турысты са сваімі фатакамэрамі нарэшце з'едуць...
 



У пошуках тубыльцаў быў знойдзены культурны цэнтр раёна - эпіцэнтр збор
у мясцовай супольнасці і месца, дзе нарэшце былі сустрэты мясцовыя жыхары,....
 

КасцёлЛюдзі!


...якія паказалі важныя месцы і распавялі аб сваім раёне.
 

ЦэнтарДзвер у шчасьце


Вышэй паказаны дзверы ў адну самых важных установаў - цэнтр "Адраджэньне" – месца, куды людзі прыходзяць па ўсіх сваіх пытаньнях.
 
Каля 20 гадоў назад некалькі раёнаў Чыкага ў прамым сэнсе стаміліся ад таго, што ў нас называецца "разрухай" (дрэннае жыллё, высокі ўзровень злачынасьці, нізкі ўзровень адукацыі і медычнай дапамогі, загібаньне культуры), скінуліся грашыма (па 5 000 даляраў з раёна; ніжэй вы можаце бачыць гэты гістарычны момант)..
 

Збор грошай


... 
і стварылі сваю грамадзкую арганізацыю - Цэнтр  "Адраджэньне", якая аб'яднала мясцовую супольнасьць у вырашэньні вышэй пералічаных праблем.
Як, не дзіўна, у аснове вырашэння праблем у людзей стаяла жыллёвае пытанне (па прынцыпе “няма жылля - няма жыцця). Кожны жыхар раёна можа наведаць бясплатны майстар-кляс, дзе яму распавядуць аб правільным вядзенні дома (цякучы рамонт, камунальнае абслугоўваньне), выдаткаванні сродкаў на рамонт і пабудову. З боку гэта выглядае, як лабіраванне асобнымі фірмамі сваіх паслуг у дадзенай сферы. Аднак жыхар выбірае самастойна, паслугамі якой фірмы яму скарыстацца і колькі грошай за гэта аддаць.
Ідэяй хатняй забудовы прасякнуты плякаты цэнтра, якія ўмела звязалі гістарычныя карані насельнікаў раёну і іх паўсядзённыя патрэбы:
 


А вось калі ў чалавека ёсць жытло, ён можа заняцца адукацыяй і культурай. Усё гэта таксама прадастаўляецца ў цэнтры, а вось у гэтым будынку (ніжэй) праводзяцца канцэрты, імпрэзы, выступы, дні народзінаў тубыльцаў.

Раён засынае...


Паралельна Цэнтр “Адраджэнне” вырашае пытаньне медычнай і сацыяльнай дапамогі, міграцыі, валанцёрскай дапамогі і актыўна шукае грошы ў спонсараў. Ён выступае ў ролі пасрэдніка між жыхарамі і мажлівасьцямі дзяржавы і рынку, захоўвае культурную адметнасьць самога раёну, з'яўляецца маленькай дзяржавай у дзяржаве.

У агульным такое ўладкаваньне можна лічыць узорам для пабудовы жыцьця ў асобным раёне, які жыве шчыльнай супольнасьцю з высокай інтэграцыйнай здольнасцю і гнуткай працоўнай мабільнасцю.
 
P.S. У гарадскім траншпарце раёну прыпынкі абвяшчаюцца на гішпанскай мове.
Гісторыя стварэння:
Дадзенае эсэ напісана па выніках удзелу аўтара ў праграме Community Connections 2010, якая праводзілася USAID ад Амбасады ЗША і адпаведнай вандроўкі па г. Чыкага. Эсэ змяшчае ўласныя фатаздымкі аўтара, акрамя архіўнага фота стварэння Цэнтра “Адраджэнне” (сайтwww.resurrectionproject.org).
Эсэ прысвечанa арыгінальнай пабудове жыцця лакальных супольнасцяў ЗША ў межах аднаго ўзятага горада.

Васіль Аўраменка. Эсэ "Амерыканская культура: недачасная апалагетыка ці прадчуваньне крызісу?"

Васіль Аўраменка 

Амерыканская культура: недачасная апалагетыка ці прадчуваньне крызісу?

 Амерыканская культура: якая яна?” —  здавалася б простае ці нават рытарычнае пытаньне, але адказаў на яго можа быць шмат ...

“Гэта – крута” –  скажа беларускі падлетак, які глядзіць амерыканскія фільмы, ледзь не з нараджэньня носіць джынсы і вучыць у школе ангельскую мову. “Яна фанабэрыстая, меркантыльная і бездухоўная”— скажа абывацель старэйшага пакаленьня, які верыць беларускаму тэлебачаньню, добра помніць часы “халоднае вайны” і  “канчатковай” перамогі сацыялізму. “Гэта чатыры “Д”: джынсы, дарогі, даляр і дэмакратыя”— скажа беларускі інтэлегент, які прыкладаўся не толькі да вытокаў савецкай прапаганды, але чэрпаў і з іншых крыніц. Як ні дзіўна, у кожным з адказаў, будзе свая доля праўды і забабонаў. Адназначна можна сказаць толькі тое, што амерыканская культура вельмі распаўсюдзілася ў сёнешнім сьвеце і сам працэс “амерыканізацыі” стаў з’явай не толькі культурнай, але і сацыяльнай. А ўвогуле, на гэтае пытаньне вельмі проста адказваць таму, хто не ведае амерыканскае мовы, не быў знаёмы ні з адным амерыканцам, ніколі не бачыў Амерыкі і, нават, не марыў туды патрапіць. Для сярэднястатыстычнага беларуса значна цяжэй адказаць на пытаньне “якая ж яна - беларуская культура?”, чым культура амерыканская. “Мы ж столькі  бачым амерыканскага кіна,” – скажа тутэйшы абывацель—“а там амерыканшчына прэ ва ўсе шчыліны... Дык хто ж не ведае іхняе культуры?” І гэты парадокс мае сваё прычыны. Як кажуць: у чужым воку і парушынку ўгледзіш, а ў сваім і бервяно не заўважыш. Альбо: чужую бяду — рукамі развяду, а да сваёй і  розуму не прыкладу. А мо яшчэ прасьцей — вялікае лепш бачыцца на адлегласьці. А адлегласьць паміж беларускай і амерыканскай культурамі сапраўды вялікая ... І тым не менш, пры ўсіх праблемах беларускага існаваньня (і не толькі культуры!), заакіянскія дасягненьні сталі моцным раздражняльнікам для вельмі многіх. Для адных як узор ці мара, для другіх як адмоўны прыклад ці жыцьцё “з іншай планеты”. Для мяне ж, беларуса палову жыцьця пражыўшага пад “сярпом-молатам” ды маскоўскай гегемоніяй, амерыканскія ўплывы ёсьць спосабам пазбавіцца ад  камуністычных прывідаў ды традыцый “панславянскага” шавінізму. “Хрэн рэдзькі не саладзей”— скажа скептык, але ж уся справа ў “дозе” або ў спалучэньні розных цывілізацыйных плыняў, між якімі лягчэй выжываць кволым парастакам сучаснай беларускай культуры. 

У сапраўднасьці тэмпы пранікненьня амерыканскай культуры б’юць усе рэкорды. Здавалася б, 200 год татальнага расейскага панаваньня і 20 год амерыканскай прысутнасьці ў культурнай сферы Беларусі —  з’явы непараўнальныя. Аднак уплыў Амерыкі адчуваецца бадай ва ўсіх сферах жыцьця. Самы просты і відавочны прыклад  звычайныя ... джынсы. Гэта “буржуазная” вопратка, забароненая за савецкім часам, сёньня ёсьць у гардэробе любага беларуса маладзей 60 год. Насамрэч, джынсы не проста баваўняныя штаны, а адзін з культурных пасланцоў Амерыкі, сымбаль роўнасьці і руйнаваньня саслоўных бар’ераў. Гэта “перамога дэмакратыі” на ўзроўні побыту,  магчыма і чыста зьнешняе, ўмоўнае, але ж раўнаньне міліянэра і бедака, інтэлектуала і прастака.  Ёсьць, канечне,  і мінусы гэтай  “сусьветнай вопраткавай рэвалюцыі”, якую любяць маладыя — пагроза аднастайнасьці і татальнай уніфікацыі: джынсы насяць і мужчыны, і жанчыны, і чорныя, і белыя, і жоўныя, і “блакітныя”. Дзякуючы таму нівелююцца нацыянальныя і полавыя прыкметы, а разам з імі ў паўсядзённым жыцьці губляюць вагу традыцыйныя каштоўнасьці. Дарэчы, як раз Амерыку многія вінавацяць у касмапалітызме, распаўсюдзе так званага “глабальнага стылю”. Прыклад з джынсавай вопраткай тут як раз паказальны. Аднак для саміх амерыканцаў тыя ж джынсы (альбо — блюз, “фаст-фуд”ці двухпартыйная сістэма) ёсьць з’явай унутранай, нацыянальнай культуры. Касмапалітычнымі  яны становіцца калі патрапляюць ў іншыя краіны і там выціскаюць мясцовыя традыцыі. Самі жыхары Штатаў часьцей да гэтага не прыкладаюць асаблівых намаганьняў, а ініцыятарамі “амерыканскай моды” становяцца нацыянальныя эліты краін “другога” ці “трэцяга” сьвету. Больш  за тое, калі ЗША задужа “старанна” спрабуюць ўплываць на тую ці іншую джяржаву (В’етнам, Куба, Іран, Афганістан), вынік звычайна бывае адмоўным. Бо сапраўдная моц Амерыкі не ў вайсковай сіле ці эканамічным дыктаце, а ў жывым прыкладзе пабудовы канкурэнтага грамадзтва, стварэньня “нацыі багатыроў і вольных грамадзян”. Імкнучыся паўтарыць сацыяльны посьпех ЗША, многія капіруюцць яе асобныя эканамічныя, палітычныя ці культурныя рысы. Апошняе, канечне, самае простае. Куды лягчэй зайграць кантры, навучыцца трымаць бейсбольную біту ці рэкламаваць “пепсі-колу”, чым стварыць дэмакратычную сістэму або эфектыўную рынкавую эканоміку. Багацьце Амерыкі — вось насамрэч галоўнае, што не дае спакою яе зайздросьнікам і эпігонам. Гэта тое, што сілкуе яе моц і культуру, трымае аўтарытэт і прыцягвае ўвагу ўсяго сьвету. Аднак, каб паўтарыць яе посьпех, трэба прайсьці той жа адмысловы шлях: знайсьці такія ж багатыя землі, насяліць іх працавітымі каланістамі, натхнёнымі ідэямі вольнасьці, індывідуалізму ды хуткага ўзбагачэньня. А потым 150 год зьбіраць сюды з усіх кантынентаў самых няўрымсьлівых і таленавітых людзей. І гэта яшчэ не гарантуе добры вынік, бо на чале такой стракатай шматнацыянальнай хеўры павінны быць не абы якія лідары. “Дагнаць і перагнаць Амерыку”— блакітная мара савецкага начальства, якая выдае  беднасьць мысьленьня ды крэатыўную імпатэнцыю камуністычных лідараў. Пераганяць па колькасьці ракет, танкаў і выплаўленага чугуна ідэя проста згубная,  калі катастрафічна не хапае харчоў і адзеньня. Спаборнічаць у колькасьці  балерын, бібліятэк і алімпійскіх медалёў, забараняючы рок-н-рол, вольнае мастацва і прыватную ініцыятыву — прамы шлях да  заняпаду.

Увогуле, культурнае поле, гэта другая (а сёньня бадай ужо і першая) пасля эканомікі сфера, дзе амерыканскія перамогі найбольш відавочныя. І посьпех гэты абумоўлены тым, што амерыканская культура выявілася найлепш  прыстасаванай для сучаснага жыцьця, яго тэмпу і ладу, спакусаў і праблем. Урэшце-рэшт, і самое сёняшняе жыцьцё ў вялікай ступені сфармавана пад уплывам Амерыкі. Культ посьпеху і багацьця, сямейнага дабрабыту і паўсядзённай “усьмешкі шчасьця”, тэлевізійных шоў і галівудзкіх кіна-казак, хуткага харчаваньня і барацьбы з атлушчэньнем ... гэта тыя “цаглінкі”  глабальнай маскультуры, якія маюць выразнае амерыканскае паходжаньне. Галоўны экспарт ЗША даўно не прамысловыя тавары, і нават ужо не зяленыя паперкі з партрэтамі прэзыдэнтаў, а прадукцыя ... амерыканскай культуры. Яе цяжка ацаніць у грашовым эквіваленце, таму што гэта не толькі кіно, музыка, літаратура, навуковая ці мас-медыйная інфармацыя, але і палітычная, прававая ды пабытовая культура, якая стала звычаёвай для самой Амерыкі, але застаецца “недасяжна-узорнай” для большасьці краін сьвету. Імкненьне, калі не дагнаць, то хаця б стаць падобнымі на амерыканцаў, было не толькі ў савецкіх бонзаў, але і ў людзей самых розных ідэялогій і рас. І не дзіва: жадаючых быць падобнымі на багатых і шчасьлівых заўсёды больш, чым на бедных і нямоглых. Праўда, тыповыя беларусы, нават на фоне сваіх суседзяў (і ва ўласным ўяўленьні таксама) заўсёды прэзентаваліся як “бедныя меланхалічныя аўтсайдары”. У гэтым  сэнсе яны ёсьць антыподам пасьпяховым і самаўпэўненым  амерыканцам. Выключэньне бадай складаюць нашы пратэстанты. Дзякуючы сваёй хрысьціянска-месіянерскай зацятасьці, ментальна яны бліжэй да “правінцыйных” амерыканцаў, для якіх вера ў бога, асновы пратэстанцкай этыкі  і дабрачыннасьці застаюцца першавытокамі Амерыкі. Не надзяваючы каўбойскі брыль і джынсы, ня ведаючы амерыканскае мовы, беларусы-пратэстанты лёгка патрапляюць у рэзананс з амерыканскім патрыярхальным сьветам, з якога і ўзьнік сёняшні заакіянскі “цуд”. Але ж большасьць беларусаў занадта скептычныя да релігіі ўвогуле і любых канфесійных празмернасьцяў у прыватнасьці, таму ўплыў пратэстантаў тут не перавышае15-20% ад колькасьці вернікаў, а “нацыянальны амерыканскі тэатр біблейска-прапаведніцкага шоў” ня можа стаць такім жа папулярным, як у ЗША. Экзальтацыя ці прагматызм амерыканскіх прапаведнікаў мала кранае “праваслаўных атэістаў” і  савецкіх постхрысьціян. Гэтая частка традыцыйнай амерыканскай культуры ўспрыймацца тут як нейкая экзотыка, накшталт тэатра Кабукі ці медытацыі ў будыстаў.

Ёсьць, праўда, іншыя грані амерыканскай культуры, якія лягчэй знаходзяць водгук у замежнага “спажыўца”. Я памятаю, як упершыню “адкрыў” Амерыку. Гэта было ў самым пачатку 70-х, калі бацька прывёз са сталічнай камандзіроўкі рэкламны альбом амерыканскай архітэктуры. Для хлопчыка, які вырас сярод драўляных баракаў і “хрушчовак” ды  з заміраньнем cэрца ўзіраўся ў спаруды “сталінскага класіцызму”, амерыканскія хмарачосы, авангардныя (прыватныя!) вілы і грамадзкія будынкі ў выглядзе ці то караблёў, ці то самалётаў, здаваліся калі не праявамі незямной цывілізацыі, то прынамсі, вяршыняй фантазіі і творчых здольнасьцяў чалавека. Вось гэтая футурыстычнасьць, скіраванасьць амерыканскай культуры у будучыню ці , хутчэй, існаваньне на мяжы магчыма-немагчымага (што іскрава засьведчана ў архітэктуры), мне здаецца, і з’яўляецца адной з прычын яе папулярнасьці ў сьвеце. Еўропе, абцяжаранай тысячагадовай гісторыяй і  класічна-музейнай спадчынай, ніяк не ўгнацца за юнай Амерыкай, “класіка” якой пачала стварацца ў 20-м стагоддзі. А тое, што гэты працэс не скончыўся, і што ў ім можа прыняць удзел любы чалавек любой нацыянальнасьці — дадае лішнія стымулы і перспектывы амерыканскай культуры. ЗША ў цывілізацыйным сэнсе пакуль застаюцца “магнітам”, што выцягвае з іншых грамадзтваў найбольш прасунутых і актыўных творцаў, асабліва тых, хто не “ўпісваецца” ў традыцыйныя фарматы сваёй краіны. Я далёкі ад думкі, што гэты працэс адназначна кепскі. Бо па-першае, сам творца лепш рэалізуецца і дасягае большых вышынь, чым мог бы на радзіме. Па-другое, “сумарны вынік” культурнага ці навуковага прагрэсу ў выніку заакіянскага посьпеху эмігранта таксама будзе больш важкі. А калі гэта сапраўдны патрыёт сваёй радзімы, то ён знойдзе спосаб  аддзячыць ёй і з ліхвой кампенсаваць “страту” нацыянальнага патэнцыяла, якім тэарытычна ён быў, але не факт, што рэалізаваў бы яго, адмовіўшысь ад замежнай кар’еры. “Няма прарока ў сваёй айчыне”— песімістычная выснова для адной краіны, якая можа мець аптымістычны працяг для другой. Бо вельмі часта “прарок”, не зразуметы і не прыняты  дома,  знаходзіць сябе “ў чужой старане”. Хаця, як сьвядомы беларускі нацыяналіст,  я б мог сказаць “ганьба” многім сваім суайчыньнікам, хто з прафесійных, творчых ці меркантыльных прычын “здрадзіў” Беларусі. Але, па-першае, я напэўна не дастаткова сьвядомы, каб судзіць іншых; а па-другое, ніколі не пазайдрошчу тым адчайным і авантурыстым, хто абраў сабе горкі эмігранцкі хлеб.

Выкажу яшчэ адну спрэчную думку, мо нечаканую і супярэчную вышей казанаму: амерыканская культура ўсё ж такі мае свой кошт і на сённьня ён складае ...  14 трл. $. На першы погляд гэта сума зьнешняга доўгу ЗША, але з іншага боку, гэта і цана сусьветнага даверу да Амерыкі, вартасьць амерыканскай культуры і палітычнай сістэмы, у надзейнасьць якой пакуль вераць (ці спадзяюцца на яе) іншыя дзяржавы і народы. “Амерыкаская мара” яшчэ не страціла сваёй прывабнасьці, сусьветны абывацель па інэрцыі з зайдрасьцю пазірае за акіян і гатовы яе “фінансаваць”, але самі амерыканцы ўсё больш разумеюць двухсэнсоўнасьць, калі не сказаць небяспечнасьць такой сітуацыі. Завышаныя чаканьні, як і хранічны цяжар нязьменнага лідарства, часта канчаюцца вялікімі расчараваньнямі, а то і катастрофамі. Сёняшнія размовы пра “дзве Амерыкі”— краіну бязмежнага спажываньня і краіну руплівага стварэньня — сведчыць пра ўсьведамленьне амерыканцамі самой праблемы. Аднак у зьнешнім сьвеце больш ведаюць пра “амерыку задавальненьняў”, чым пра “амерыку нуднай працы”. І як раз  першая ёсьць прыкладам-марай для сусьветнага абывацеля, між іншым, галоўнага ўдзельніка галасаваньня ў дэмакратычных краінах . За што прагаласуе “просты чалавек”— за большае спажываньне і далейшае марнатраўства ці за большую працавітасьць і ашчаджваньне?  Якая з двух плыняў пераможа ў саміх ЗША?  Пытаньне застаецца адкрытым, бо не факт, што “партыя працавікоў” у дэмакратычных умовах пераможа “партыю спажыўцоў”. Гэта амаль тое ж самае, што праводзіць плебісцыт сярод наркаманаў на тэму: “Забараніць наркотыкі цалкам ці легалізаваць іх “на ўсю катушку””. Праўда, тут можа адыграць станоўчую ролю культура грамадзкага дыялогу, ці вяртаньне да старых амерыканскіх традыцый, або здольнасьць лідараў  ЗША да новых, нетрывіяльных хадоў. Але ж чакаць лёгкіх часоў ці папулярных рашэньняў ужо не даводзіцца. Калі разьвейваюцца ілюзіі бясконцага эканомічнага росту, даюць збой здавалася б беззаганныя палітычная механізмы, а догма “аб апрыёрнай і вечнай безпамылковасьці”  электаратнага выбару заводзіць у тупік,  застаецца толькі традыцыя і культура, гэтыя апошнія рэзэрвы Амерыкі, яе страховачны “пас” і няўлічаны “залаты запас”, які не дазваляе вельмі хутка забурыцца ўсёй сістэме ды пакідае надзею на станоўчы сыход з гэтага небывалага крызісу. Крызісу не толькі фінансавага, эканамічнага  ці палітычнага, а і экзэстэнцыйнага, сьветапогляднага. І не толькі амерыканскага, але і брытанскага, і грэцкага, і беларускага. Хвалі незадаволенасьці звыклымі каштоўнасьцямі і параксізмы “нематываваных” бунтаў, што прайшлі апошнім часам на Захадзе — ёсьць прыкметай часу, гістарычным выклікам, ў тым ліку і для традыцыйнай культуры. Дзе знойдзецца лепшы адказ на гэты выклік — у багатай Амерыцы, паліткарэктнай Нямеччыне ці аўтарытарнай Беларусі — сказаць немагчыма. І гэта, напэўна, добра, бо невырашальная праблема, як і татальная бяда раўнуе ўсіх. Дае шанец малым і вялікім, абазнаным і наіўным, багатым і бедным працярэбіць шлях да будучыні, які можа стацца адзіна правільным ці самым рэальным у лабірынце сёнешняга жыцьця.

 

 

Гісторыя стварэння

Тэкст пісаўся як эссэ, ці спроба разабрацца ў сваіх ўраджаньнях і думках ад амерыканскай культуры (і не толькі культуры), якія назапасіліся за апошнія дзесяцігоддзі. Па жыцьці не з'яўляюся ні амерыканафобам, ні амерыканафілам, ні зайздросьнікам чужых багацьцяў.

Калі пісаў пра тое, што "лепш разбіраюцца" ў амерыканскай культуры тыя, хто ня ведае амерыканскае мовы, ніколі ня быў у Штатах і ня бачыў ніводнага амерыканца, за вялікай дозай іроніі хаваў і каліва праўды.

Бо амаль усё гэта тычыцца і мяне. Хіба толькі за выключэньнем апошняга - амерыканцаў я бачыў, сустракаючыся аднойчы з калегамі-лекарамі ў нашым горадзе. То была непрацяглая бяседа праз перакладчыка, бо ў ангельскай мове я "абсалютны нуль" (вучыў калісь нямецкую). Усю інфармацыю пра заакіянскія справы я чэрпаю з літаратуры, СМІ, кіно, аповядаў знаёмых і землякоў, якія бывалі ці бываюць ў Штатах. Ня ведаю, наколькі кампетэнтным і цікавым атрымаўся мой аповяд, але ж я паспрабаваў зірнуць на культуру шырэй, чым толькі на з'яву мастацта, літаратуры ці сферу забаў. Напачатку матэрыял задумваўся як лёгка-кампліментарны і крыху іранічны артыкул пра тое, як амерыканская культура "сямі-мільнымі крокамі" заваёўвае краіны і кантыненты, а потым адчуў, што не ўсё так адназначна і аптымістычна, што ёсьць праблемы, і не толькі ў "заваяваных", але і ў "пераможцаў". І яшчэ невядома ў каго іх больш. Таму канец атрымаўся крыху змрочным, калі не сказаць апакаліптычным. Як кажуць: "пачаў за здароўе, а скончыў за ўпакой". Але што зробіш, як ёсьць - так і ёсьць. Я быў шчырым, пасьлядоўным і, спадзяюся, аб'ектыўным у сваіх развагах, ацэнках і пачуцьцях. Так, як мне падалося, сёньня напэўна і бачыцца Амерыка і яе культура з "аўтарытарнага цэнтру Еўропы", далёкага і слаўнага беларускага места Магілёў.

Леанід Шур. Эсэ "Урокі амерыканскага"

Леанід Шур 

Эсэ - скарочаны варыянт кніжкі, напісанай у 2008 - 2009 гадах па выніках трохтыднёвай паездкі ў ЗША.

УРОКІ АМЕРЫКАНСКАГА

1. ПРЭЗЕНТАЦЫЯ

П.Т. Барнум, прадпрымальнік: Пляваць, што вы аба мне гаворыце, але прамаўляйце маё імя без памылак.

 2. КАНКУРЭНЦЫЯ

У 2007-ым я стаў адным з пераможцаў конкурсу "Community Connections" па праграме “Развіццё прадпрымальніцтва”.

Суперніцтва стымулюе развіццё.

Дэвіз буклетa музея натуральных навук (выстава арлоў) "Дзеці могуць лётаць высока!", фота хлопчыка на плечах бацькі, рукі як крылы. Магчыма ўсё!

Палітычная канкурэнцыя бязмежна. Па дадзеных даследавання часопіса "Playboy", 41% амерыканскіх маці-тат мараць убачыць свайго атожылка ў Белым доме.

 3. КАМАНДА СЯБРОЎ

МЫ - 10 лідэраў бізнэс-цэнтраў Беларусі - паехалі in USA!

 4. ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА

Кулидж, 30-й прэзідэнт: The business of America is business.

Самы вялікі экспарт ЗША складае прадпрымальніцтва.

Амерыка - гэта эфектна і эфектыўна! Спартоўка, бізнэсоўка і проста прыгажуня Джэйн Фонда прадала (замест праката) 5.000.000 відэакасет з аэробікай.

 

Чэмпіёны-амерыканеры выплывуць з любога крызісу.

Вучыцеся са школы бізнэсу - асноўнаму занятку большасці разумных і актыўных!

5. СТАЦЬ МІЛЬЯНЕРАМ

Як ажыццявіць GreatAmericanDream?

МЫ жылі ў катэджы, хостесс якога Майк - віцэ- прэзідэнт, акцыянер банка Regions, Колін - дырэктар XEROXissisipi ("хоум офіс"). Як у 40% амерыканцаў, маецца пабочны бізнэс-гадоўля элітных канёў.

Працуюць самі (традыцыйна для новаспечаных мільянераў). Больш прыбірае Колін, Майк прадае.

Бацька Майка змайстраваў камоду, на якой - фота мужа-жонкі Бушаў з падзякай за перадвыбарную падтрымку.

Грошы ў тых, хто сябруе з уладай.

Аднак бізнэс выбірае, якая яму патрэбна ўлада. Прадпрымальнікі адстойваюць інтарэсы у дыялогу з службоўцамі.

Большасць "мультыкаў" сумна-рацыянальны.

Толькі ў блокбастарах - супермэны, рэальна - ціхія амерыканцы. У справах - знатакі, іншае не важна.

Пад мастом - хаткі беднякоў … і багацеяў, уцёкшых на ўікэнд.

Як падняцца?

Лінкольн у 35 гадоў збанкрутаваўся, затым стаў адным з найбагатых амерыканцаў. Дысней некалькі раз "прагараў", перш чым стварыў імперыю.

 

6. КІРАВАЦЬ І ПРАДАВАЦЬ

Гатэль "Cabot" падае Bed&Breakfast. Але штодня любы чалавек можа паснедаць бясплатна. А двойчы ў тыдзень увечар - "дрынкі"-маргарыты!

На мюзікле Э. Л. Вэбера мяне “люляла маргарыта”, а будзіла Эвіта.

Дарэчы, у тэатральным буклеце 80% пляцы - стыльная рэклама фірм, падтрымліваючых мастацтва Джэксана.

Ці бывае празмернай гасціннасць?

Дасканалы вечар? Вячэра і тэатр. Горад прапаноўвае 300 рэстаранаў, 25 кухняў. Кулінарны тур для душы (фота - цемнаскурая маладая ўсмешлівая пара, белыя самавіты кухар і афіцыянтка).

Актрыса Барбара Кругер: Я купляю, значыць, існую.

Каб стаць мэрам дэмакратычнага NY М. Блумберг заплаціў $69млн.

Усё прадаецца!

Сash, чэкі, plastic, web-many. Іхманеты - ад "lacky penny" да Fifty cents.

"Зялёныя", надрукаваныя ўрадам Поўначы для фінансавання вайны, сёння - сусветная валюта.

Наведваў крамы Dollar. У "Wal-mart" ёсць кошты да даляра!

Стымулюе пакупкі музыка.

У шопах – антыкрадзяжныя сістэмы, працуе адзін прадавец.

 

7. ЛЮДЗІ ДОБРЫЯ

Жадаеш павагі - з'ездзь у Штаты! У крамах прадаўцы ўсміхаюцца. Разумееш, што для заробку, але прыемна.

Сэм Уолтан ("Wal-mart"): Ды дапаможа мне СЭМ!

Самі людзі вырашаюць праблемы, роля дзяржавы невялікая. Бізнэс прыватны, медыцына таксама. Лячэнне сучаснае, дарагое. Водпуск - 2 тыдні. Краіна клапоціцца аб дзецях-старых-інвалідах…

Цэнтры занятасці садзейнічаюць працаўладкаванню беспрацоўных або стварэнню бізнэсаў. Улада бескарупцыйна падтрымлівае прадпрымальніцтва.

Культурныя нормы звязаны з мовай. Непрыстойна - Iwont, ветлівей - CanI…?

Пры зносінах з амерыканцамі дыстанцыя - больш агульнапрынятай. Чужыя рэчы недатыкальныя!

Black and White аддаюць перавагу свае кругі. Хоць шэраг белых лічаць сябе больш высакароднымі, слова nigger не паліткарэктна, асабліва ў пасляБушны перыяд.

Каляровых, улічваючы паніжаны сацыяльны статут і ўзровень прыбытку, падтрымліваюць дзяржаўна-грамадскія праграмы.

Нешматлікія, як Уіл Сміт, - Superstar. Нядосыць быць людзьмі ў чорным.

З-за знешнасці не камплексуюць. У штаце Місісіпі пачынала лепшая тэлевядучая, ПсіхіятрАмерыкі Опра Уінфры. З ток-шоў тоўстая афраамерыканка з масай асабістых крызісаў стварыла суперсправу.

Жывуць шматлікія buddy у гета (драўляныя пабудовы ў горадзе), а багатыя, пераважна белыя, - на прыродзе прыгарадаў.

Шматпавярховыя офісы - для працы, 1-2 павярховыя хаты - для жылля. Навошта суседзі? Гэта бізнэсы павінны кааперавацца.

Спачатку ў палітыцы было мала brothers, але фотастэнды ў сенатах штогод чарнеюць. Сорам за ўціскі прыводзіць да таму, што чарнаскурым падаюць "сінекуры" і нават выбіраюць на вышэйшыя пасады!

 

У Віксбургу - адзіны помнік чорным героям Грамадзянскай вайны, астатнія - белым.

Нацменшасцям даюць палёгкі ў бізнэсе. Бедныя індзейцы Чоктау дужаюцца за свае правы. Напрыклад, ініцыявалі будаўніцтва казіно. Аднак кангрэсмэн прапанаваў тур- цэнтр. Правадыр племя на абедзе, арганізаваным у цэрквы ратарыянцамі-бізнэсмэнамі, прасіў паўплываць на ўлады.

Але ў індзейскіх статуэтак няма ротаў. Волюслову!

Цяперашнія першабытнікі падобныя больш на бледнатварых братоў 50-х. Звычкі таннага фаст-фуда дэградыруюць нацыю.

Правільныя ўсе нейкія, прыстойна выглядаюць, робяць неабходнае. Ніхто не мацюкаецца.

Заўсёды - аптымізм, камунікабельнасць, выхаванасць. Душ - раніцай, увечар. Штодня - новая вопратка.

І стромкія (фрызуры-завушніцы-тату) персанажы ветлівы, нічога не ламаюць, у кутах не пісаюць.

Зняволеныя прыбіраюць поруч сената. Карысць+выхаванне.

Амерыканцы жадаюць распаўсюджвання іх светаразумення.

Мужнасць - не азначае гвалт. Трэба лідыраваць, застаючыся спагадна цёплым, як большасць простых грамадзян.

Нажаль, пачуццё меры перыядычна змяняе янкі. Турмы, войны, рэйдэрства, сусветная жандармерыя! Сіла можа стаць усемагутнасцю або бяссіллем.

Што адбываецца з далярам?

Спажываюць без тормазаў. Крэдыты не вяртаюць. Таму крызіснічаюць. Эканомяць мала - святло ўсюды, хораша і не траўманебяспечна. Кандыцыянеры - на ўсю моц, унітазы - без эканом-сліва.

Штатаўцы - не мантачы, штомесяц вядуць сямейны і дзелавы бюджэт. Важней атрымоўваць вялікія прыбыткі!

Таму інвестуюць у інавацыі, адукацыю, матывацыю, крэатыў- маркетынг.

Пры простым прававым полі, невялікіх падатках можна зарабіць. Наўзамен прадпрымальнікі робяцьдобрыясправы.

Большасцьамерыканцаў - дабрачынцы.

Эндру Карнегі з замаладу захацеў падзяліцца багаццем, якое назапасіць за паўжыцця.

Спонсарства заахвочваецца заканадаўствам. Грамадзяне, фірмы штогод ахвяруюць мільярды. Прыватныя ўстановы, грамадска значныя праекты ў ЗША - норма.

 

Наведванне царквы (ўсё спяваюць-усміхаюцца-абдымаюцца) аб'ядноўвае радасцю, жаданнем палепшыць сябе і свет.

(У храме - табло з бягучым радком малітвы).

Царква там - інстытут зносін плюс бясплатныя школы, клубы. Памаліліся, у канвертыўклалічэкі (шмат) абогатоўку (трохі), падпісаліканверты - адкаго, нашто.

 

Лідэры мясцовай суполкі - НАШЫ гаспадары - рана прыгатавалі стравы, адвезлі ў царкву. Бабуля-дзядуля выглядаюць удвая маладзей. Вясёлыя, гасцінныя, дабразычлівыя. Сытна-смачна кармілі - тако-суп, пахітас, амерыканскі пірог!

Небагатыя выбіраюць агульнахарч, а забяспечаныя аддаюць перавагу хатняй кухні, натур-прадуктам.

 

Dear Сolleen and Мike! Вялізная падзяка за цёплы прыём. Вы дзівосна добрыя.

Гаспадары падарылі зялёныя суколкі з вышытым надпісам "ад сям'і Холлавэй з маленькай конскай фермы".

Колін клікала НАС “My children!”, прала, кухарыла, прыбірала.

А МЫ (амаль аднагодкі з гаспадарамі) крычалі маладой прыгожай жанчыне - Мother!

"Crazy Russian! Crazy Аmerikan!" - прымаўляў Майк.

Кожны дзень у прыймачай нас сям'і быў падарункам. Па колькасці прэзентаў НАС абагналі!!!

Ды і сем'і, якія прымалі іншых НАШЫХ, нягледзячы на меншы дастатак, таксама забяспечвалі камфорт і клопат.

 

У хаце - каты, сляпы сабака- у вальеры на конскай ферме.

Катэдж пры наяўнасці каштоўнасцяў не замыкаўся. Сістэм бяспекі не бачыў. Амерыканская злачыннасць засталася ў кіно і кнігах?

 

8. ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ

Губернатар штата Місісіпі ў рамках перадвыбарнай кампаніі ўстроіў мітынг ва ўніверсітэце. Белы big daddy быў неназойлівы. Нават сфатаграфаваўся са мной і студэнтамі (паўднёвакарэйцам, блэкмэнам і расейкай).

Удзельнікам сустрэчы падарылі лічыльнікі крокаў. Пад дэвізам "здаровы лад жыцця" фінансаваўся шэраг спорт-аб'ектаў. А у дзень збору - шпацыр па кампусу.

Вылучыце сераду - дзень хады! Хопіць ездзіць, разганіце кроў!

Джаз-бэндом (20 вугальных целаў) камандуе белаштанны тамбурмажор. Усё маршыруюць вакол будынкаў.

Шторанку - голатулавы бег або ўвечар - 10км walk!

Калі мнелянота, успамінаю ідучых-бягучых Crazy Аmerikan.

Страхавальнікі: "Здароваядыета, рэгулярныяпрактыкаванні, непаленне, рэгулярныяабследаванні - дляздаровагажыцця."

СШАўцы за вечар могуць куфель віна не здужаць. На вуліцы - алкаголь у непразрыстым пакеце (не Нью-Арлеан).

Піва НАШЫМ не пацякло. Затое натхнілі бомбы і адвёрткі, чацвёртая - free.

Большасць міссісіпцаў не паляць, не п'юць - баптысты.

Амерыкосы імкнуцца есці павольна-карысна-трохі, але людзі-гамбургеры - не рэдкасць.

Лёгкія кайфавалі ад "фры смокінг" зон.

Ніхто не смеціць, берагуць першародную прыроду.

У хаты прытуліўшай НАС сям'і побач сажалка з 40 duck. Алені- вавёрачкі пад дрэўцамі з рук ядуць.

Нацыя паляўнічых выкідвае злоўленых рыбак, за грыбамі не ходзіць. (Ежа прадаецца апрацаванай, нават яйкі без шкарлупіны!)

 

9. АДПАЧЫНАК І ВЕСЯЛОСЦЬ

oilet" - гэта "restroom". Адпачні! Крэслы, чысціня, поўны сэрвіс-камплект. Сарціры бясплатныя. Сям-там - музыка для настрою.

А у іншых месцах МЫ атрымлівалі асалоду ад страў Чылі- Венесуэлы-Бразіліі-Перу…

Не забыць кафэ "Du Monde" (кава па-французску, цукровыя пампушкі), побач блазан прадаваў за бакс паветрана-шарыкавыя цацкі, дзецям/дамам - дарыў!

Аркестр “запальваў” на вуліцы пад смачнасціз жаб (ножкі далікатней курыных), чарапах, кракадзілаў.

У акіянарыўме пачвара-алігатар ляжыць або спіць, не правяраў. Служэбніца частавала міні-пінгвінаў. Дзеткі захапляліся, назіраючы, як на дробнаю чарапашку прыбудоўвалася асобіна пабуйней.

Але ў СМІ - ні намёку на эротыку. У ЗША сэксу няма? Сямейныя каштоўнасці in character! У басейне мужыкі ў баязліўцах да каленаў!

Аднак толькі ў штаце Місісіпі.

У луізіянскіх міні-крамачках - фрывольныя сувеніры, суколкі з пацешнымі надпісамі (FBI - Female Body Investor). Прадаюцца ралявыя гарнітуры, саскі/тарты з жаночымі/мужчынскімі цацкамі.

У адной забягалаўцы прадаўшчыца перш прапаноўвала гей- тавары, потым - DVD з гермафрадытамі.

Ах, Bourbon street in French Quarter in New Orleans!

Бурбон - гатунак скроні і адно з самых знакамітых месцаў свету.

На гэтай вуліцы - мікрараён з шоў-установамі, куды запрашаюць агідныя герлз. А своеасаблівыя хлопцы адпачываюць у блакітна-сцягавай частцы французскага кварталу (гавораць, днём максімум каленку пагладзяць).

У лютаўскі карнавал Марды-Гра маладзіцы паднімаюць суколкі, ім з упрыгожаных кветкамі балконаў турысты кідаюць каралі.

Ствараецца ўражанне па ліку сэкс-прапаноў, што Bourbon - вуліца-падваротня. А у элітных закутках - вытанчаныя вячэры, блюз-джаз, Cоkа-Cоlа - 8$!

Маса турыстаў, частыя кансультацыйныя цэнтры (адзін на мяжыЛуізіяны з дзвярнымі ручкамі- алігатарамі). Ёсць розныя маршруты - гастранамічны, гістарычны, чароўны, пужалы, эратычны

Начамі на вуліцах за столікамі варожаць. Прадаюцца лялькі і зелля Ву-Ду.

Праносяцца трамваі "Жаданне". Вечнае свята, горад забавак і задавальненняў!

Галоўны жартоўны халідэй - Хэллоуін, але святых не выносяць. Думаеш, дурныя пустагаловыя памяранцавыя Pumpkin, "жудасныя" традыцыі? Смейцеся над смерцю! Напрыканцы кастрычніка вечарамі дзеці прадаюць печыва, ненабыўшым - дробна паскудзяць.

І - пра вечны супакой, "rest". У Луізіяне раней хавалі ў cклепах з прычыны паводак. Тут здымалася "Інтэрв'ю з вампірам". Аўтар Энн Райс у труне (у кнігарні) падпісвала чытачам бэстсэлеры.

У парку Віксбурга, абвеяным Грамадзянскай вайной, куплялі цукар-порах, цукеркі-патроны (міні-шопы - пры любым музеі).

Парам пракаціў па месцах падарожжаў Тома Сойера.

На набярэжнай "Месячны шпацыр" усталявана стела памяці Халакоста.

На выхадзе ад ракі ў Нью-Арлеан на пляцы выступаюць цыркачы, далей - мастакі малююць, музыкі лабаюць, кампаніі адрываюцца.

 

10. LEARN ENGLISH!

Едзеце ў Штаты, не вучыце мову!

Аmеrican - скарочаны, сапсаваны слэнгам/неалагізмамі "стары добры English".

Калі сыходзяць па-ангельску ціха, то прыходзяць па-амерыканску - шумна!

4 ліпеня амерыканскія патрыёты (Джэферсан, Франклін…), падпісалі Дэкларацыю Незалежнасці 30 калоній. У вялікі holiday нашчадкі незалежненцаў ПАРАДыруюць.

Джэнтльмены - ў каўбоі, арыстакраты - ў нуворышы!

Малаадукаваных амерыканераў складана зразумець. Асабліва іншаколеравых.

У перакладах ёсць нюансы.

"Cool" - таксама XIПСКА.

"You are welcome" - КАЛI ЛАСКА.

 11. СВОЙ ТВАР

Амерыка непаўторная ў цэлым і часткамі. Таму панадная.

ТАМ купіў суколку з картай штата з сцягам, знакам - магноліяй, рэкамі (Місісіпі-пэрл і Big black) і мясцовымі славутасцямі: пазяхаючым кракадзілам, гарматай Віксбурга, гітарай Дэльта Блюз, птушачкай і паляўнічым, парай вясляроў (наперадзе лэдзі!), старажытным параходам, казіно Білоксі (карцішкі-фішкі), палацам у Тупела…

У глянцавым буклеце аб Місісіпі - знакі Штата (напой-камень- цацка-казурка-песня etc). З мінібрэндаў - супербрэнд, каб утрымаць першабытнікаў, прыцягнуць турыстаў, учапіць адмыслоўцаў. Краіна казак, легенд!

 

Мэрылін Манро: wonna bе love by you!

 

Ганарыцеся героямі! Нацыянальны сцяг размаляваны не толькі ў белы-чырвона-белыя, у сінім куту - 50 зорак-штатаў.

Першы прэзідэнт US - Джордж (Буш?) Washington!Cталіца - Вашынгтон, не Нью-Ёрк.

Самы населены горад - вялікіяблык. I love NY!  New York! NewYork! - Лайза Минэлi у фільме "Кабарэ"

У Фларыдзе - высакарослы Мікі Маўс! У Арланда - "Disney world".  Найстарэйшы нацыянальны парк свету - Йелластоунскі (грызлі, бізоны) - у Ваёмінзе. Додж Сіці - сталіца каўбояў, "Maльбара" - рамантыка атруты! (самі не паляць, на іншых зарабляюць). Місісіпі - радзіма джаза і блюзу.  Кароль рок-н-ролла Элвіс Прэслі: "LovemeTender!". Раман Фітцджеральда "Tenderisthenight" - "Пяшчота ўначы"!

 

12. ПРАСТАТА ПА-АМЕРЫКАНСКУ

 Амерыканцы - вялікія спрашчэнцы. Ад good bye засталося bye, captain - cap. Задорнаў: У іх атласе свету ЗША - у цэнтры. Рэдка падарожнічаюць. Аднойчы сустрэў у краме дзядзечку (старыя джынсы, клецістая выцертая кашуля), які не ведаў ні Беларусі, ні краін вакол.

Але яны не тупыя!  Хоць бы - я o'key, ты - o'key. Яны ганарацца краінай, сцягі на хатах… IliketheUSA.

Але жудасна жыць у краіне, дзе даступна зброя. Гідзіцца быць усёведам, усёвырашаўцам. Бянтэжаць цнатлівасцьДжэксана, бессаромнасць Нью- АрлеанаБыў там у канцы 90- ых прэзідэнт - змагар некранутасці, калі дачушка ў порначасопісыКраіна кантрастаў! І маштабаў! Тут здабылі бацькаўшчыну прадстаўнікі шматлікіх этнічных і рэлігійных груп. Таму такі шырокі спектр меркаванняў і паводзінаў. Зачым баяцца?

ЛуіАрмстронг: It's a wonderful world…

 

 

Марына Гарэлава. Графічны малюнак

Марына Гарэлава

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Характырыстыка конкурснай работы

Графічны малюнак. Тэхніка: бумага, змешаная тэхніка. Памер: 29,7 х 42,0. Дата стварэння: снежань 2011.

Ідэя твора:

праз культуру — да ўзаемаразумення  і свабоднага развіцця. Культура — гэта залатая злучальная ніць паміж странамі і народамі.

Асноўныя выявы карціны: Статуя Свабоды — сімвал ЗША, сімвал свабоды і дэмакратыі і помнік славутаму беларускаму асветніку эпохі Адраджэння Францыску Скарыне —  як сімвал беларускай культуры.

Статуя Свабоды - адна з самых знакамітых скульптур у міры. Яе карона з сямю зубцамі сімвалізуе сем кантынентаў. У кароне размешчана 25 вокнаў, якія сімвалізуюць зямныя каштоўныя камяні і нябесныя прамяні, асвятляючыя мір.

У правай руцэ, высока над галавой яна трымае паходню, у левай руцэ - прыціскае да цела скрыжаль і адной нагой  варта на пабітых кайданах. Надпіс на скрыжалі абвяшчае: "JULYIVMDCCLXXVI", у перакладзе на беларускую мову "4 ліпеня 1776 гады" - дата падпісання Дамовы аб Незалежнасці.

Ніть праходзіць над аб'ектамі беларускай культуры: будынкамм  Нацыянальнай бібліятэкі, Чырвоным Касцёлам,філармоніяй. І над аб'ектамі амеріканскай культуры: Нацыянальнай галерэяй мастацтваў (Вашынгтон), якая размяшчае ў сабе адну з самых лепшых і багатых калекцый выяўленчага мастацтва ў міры. (Тут знаходзяцца прадстаўленыя для прагляду працы такіх майстроў, як Рафаэль, Тициан, Ван Дайк, Ван Эйк, Рэмбрандт і інш.).

Капітоліем, велічным будынкам, пабудаваным у стылі амерыканскага неакласіцызму (асноўныя функцыі Капітолія з'яўляюцца ўрадавымі, але будынак кангрэса мае ў сабе вялікі музейны складнік: інтэр'еры будынка выкананыя ў класічных дэкаратыўных стылях, размалёўках, мазаіцы. У сярэдзіне будынка незвычайна багатая калекцыя карцін і скульптур у стылі класіцызму, створаных на патрыятычную тэматыку).

 Музеем Гугенгейма  (Нью-Ёрк), які уяўляе адмысловую цікавасць для прыхільнікаў сучаснага мастацтва. (У экспазіцыі музея сабраныя творы кіроўных прадстаўнікоў импрессионизма і постимпрессионизма: Дега, Гагена, Ренуара, Ван Гога, Пікасо).   

Культура — паняцце комплекснае, шматграннае. Мастацтва — адзін з яго складнікаў, але ж менавіта яму дадзена чароўная магчымасць праз адрозненне моў, звычаяў, грамадскага ўкладу пераносіць жыццёвы досвед ад цэлай нацыі да іншай нацыі.

Таму мінавіта  на гэтым мы зрабілі акцэнт.

 Культурны дыялог узбагачае абедзве стараны — пашыраецца міравая культурная прастора.

Нітка культуры  не толькі злучае нашы  кантыненты, але і паказвае хісткасць становішча.

Канатаходзец балансуе. Наколькі нітка будзе дужай, залежыць не толькі ад дзеячаў культуры, але і ад фінансавання розных міжнародных праектаў у гэтай сферы. Трэба адзначыць, што дадзены крэатыўны праект дае новы імпульс культурнаму супрацоўніцтву Беларусі і ЗША.

 

Ніна Карпінчык. Фотаздымкі "Пау Вау"

 Ніна Карпінчык

Кожны год у Калiфорнii,у горадзе Саратога,праходзiць фестываль iндзейскай культуры"Пау Вау". Прысутныя знаёмяцца з бытам i традыцыямi карэнных жыхароу Амерыкiнабываюць вырабы,сувенiры з розных резервацый,удзельнiчаюць у парадзе.

  На здымках-свята "PowWow" ,якое адбылося 1 кастрычнiка 2011 года на тэрыторыi  каледжа "WestValley".

к

 

 

 

Раман Карп. Фотаздымкі

Раман Карп 

Беларускія акцэнты ў амерыканскай культуры

Рэлігія з'яўляецца неад'емнай часткай культуры любога грамадства, не важна полірэлігійнае яно ці мона.

ЗША склаліся як краіна з прадстаўнікоў розных народаў і культур, якія прагнулі там знайсці сваю долю і ехалі туды. З часам яны і іх нашчадкі пераймалі ў гэтым “кіпячым катле” амерыканскія  каштоўнасці, але шмат хто з іх захаваў сваю рэлігію, будаваў свае цэрквы і групаваўся вакол іх, каб захаваць свае карані і мовы, ды лабіраваць інтарэсы сваіх далёкіх радзім. Не выключэннем былі і беларусы, якія апыналіся там воляю лёсу на працягу апошніх 120 гадоў.

Прыкладзеныя фотаздымкі былі зроблемы аўтарам у жніўні 2010 года пад час  вандравання па Нью-Ёрку (летам 2010 года мне пашчасціла пабываць у ЗША па студэнцкай праграме WorkandTravel). Цудоўным жнівеньскім днём  вандраваў па вуліцы з мілагучнай назвай AtlanticAve, што знаходзіцца ў раёне Брукліна. У той мясцовасці даволі шмат розных каталіцкіх, пратэстанцкіх, а таксам  грэчаскіх праваслаўных храмаў.  Неспадзявана перад маімі вачыма паўстаў вялікі Сабор Святога Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Я быў прыемна здіўлены, доўга блукаў каля,  пакуль канчаткова не вырашыў завітаць у Сабор. У гэты час там аказалася шмат людзей, якія прыйшлі на нядзельную службу.

 Сабор двухпавярховы: на другім паверсе месціцца царква, на першым –грамадская зала, дзе пасля службы тамтэйшыя беларусы збіраюцца для сяброўскіх размоў, а таксама святкавання розных імпрэзаў. 

Маю асобу ветліва сустрэлі, шмат распытвалі пра Беларусь, распавялі аб гісторыі Сабора, будынак якога ўжо больш за 55 год належыць беларускай грамадзе Нью-Ёрка і мэта якога – захаванне беларускіх культурных і рэлігійных традыцый у ЗША, а таксама знаёмства амерыканскага грамадства з імі.

 

 

Уладзімір Грамовіч. Эстампы "След" і "Ўсе Роўныя. Розныя"

На эстампе пад назвай “След” намаляваны паўночна-амерыканскі індзеец на фоне строгіх ліній. Індзеец - гэта ўвасабленне сцёртага следа, адбітка. Яго твар амаль нябачны, ён прападзе з часам назаўсёды, як тое ,што прапала ў нас, у нашай культуры. З часам  след-вобраз прападзе назаўсёды саступаючы прамым футурыстычным лініям, нечаму хуткаму і сучаснаму. Па гэтаму нашу памяць увесь час трэба ўзнаўляць і прамалёўваць, не даючы знікнуць у віры сучаснага жыцця.

Эстамп пад назвай  “Усе Роўныя.Розныя”, паказвае розныя этнасы з розных кантынентаў. Выявы прадстаўнікоў  нацый зроблены кожная ў сваёй манеры ў тэхніцы афорт, што павінна падкрэсліць іх адметнасць і непадобнасць адзін да аднаго.Кожны ў сваім нацыянальным касцюме. Адзінае што іх аб’ядноўвае – тое, што яны ўжо не існуюць паўнавартасна ў сучасным свеце. Гэтыя людзі - прыклады этнічнай і нацыянальнай адметнасці. Яны існавалі не так даўно. Гэта тыя адбіткі, якія паказвалі людзям  хто яны, навошта яны жывуць, і да якой сям’і належаць - тое, чаго сучасны чалавек пазбаўлены.

У гэтым ёсць свае плюсы і мінусы, але чалавек, як асоба, у наш час вельмі проста можа згубіцца ў свеце глабалізму. Гэта тыя карані, да якіх ён заўседы мог звярнуцца, а зараз гэта складана.

На творы ўвасоблены і сапраўдны японец, якога ўжо не сустрэць ў Японіі і беларусская бабулька ў намітцы, такая якіх больш не ўбачыш, можа толькі афрыканец існуе ў такім выглядзе, але больш вядомы сярод самых аўтэнтычных плямён, якія захаваліся.

Ёсьць тут і паўночна-амерыканскі індзеец карэннае насельніцтва Амірыкі, якое ўжо не існуе, толькі ў рэзэрвацыях.

Гэта ўсе сумна, але наша мэта гэта памятаць і парадаваць веды нашым нашчадкам (тое што не заўсёды мы робім).

 


 

Уладзімір Новак. Малюнкі "Амерыканскі футбол"

Уладзімір Новак 

У 1994 годзе па запрашэннi амерыканскiх сяброу знаходзiуся у США (Солт-Лейк Сiтi). Вялiкае  уражанне на мяне зрабiу амерыканскi футбол. Тэме амерыканскага футболу я прысвецiу тры карцiны. Вельмi урадзiла  мяне творчасць амерыканскага мастака LiRoyNaimera. Тэма спорту гэтага мастака станоуча паспрыяла маей творчай працы. Я нават напiсау яму лiст з падзякай.

У 2001 гаду была мая персанальная выстава – «Спорт у полану мастацтва».

На абяуляны конкурс прапаную  мае тры творы пад агульнай назвай «Амерыканскi футбол» (алей).

Мэта праекта - амерыканскi футбол вачамi беларускага  мастака.

 

 

 

Юрась Навіцкі. Паштоўкі

 Юрась Навіцкі

1-я паштоўка называецца "Люлька сяброўства", створаная Пэйнтам 6-га Верасьня. Мы з вашымі Індзейцамі - браты-блізьнюкі. Тыя жывуць ў рэзэрвацыях, як нам распавядалі за саветамі. Мы, беларусы, таксама выміраючы від.У нас амаль адабралі гісторыю, культуру, рэлігію, адукацыю й мову і хутка парэшкі ад нас таксама будуць паказваць па тэлебачаньні.  У абласных цэнтрох вучыцца па 3 Беларуса. Беларускае вышэйшае адукацыі ўвогуле ня ма. Вось пабудавалі звышновы аўтовагзал, а там ніводнага слова па-наску((( беларусы засталіся хіба ў ЗША, дый тыя праз пакаленьне зьнікнуць хутчэй за Індзейцоў. Вось і селі Беларус зь Індзейцом ... дый закурылі...


   


2-ая паштоўка называецца "Мара пра Свабоду". Гэна ёсьць фота. Як агульнавядома, Свабода найперш заўжды ў пастсавецкіх (дый савецкіх) асацывалася менавіта з "Амэрыкай". А Беларусом заставалася з прычыны сваёй слабасьці толькі зайздросьціць "Амэрыкосом" дый шукаць паралелі й марыць.



 3-я паштоўка называецца "За Вольнасьць вашую й нашую". Гэна так сама фота. Дарэчы, гэны лёзунг напісаны на рэдкім значаку з уласнае калекцыі(нат з гравюрай). 


 


Усё-ж-такі йдэялы Свабоды блізкія й Беларусом, нягледзечы на апошнія 200 гадоў расейкае акупацыі. І-такі ёсьць у нас і крыху агульнай ды шчэ крыху падобнай гісторыі, хоць і сканчаліся нашыя тры "паўстаньні" і Слуцкі Фронт паразай, а спадзевы на Французоў, Немцоў(двойчы) і Палякоў(шматкроць)  - хіба што горкім і крывавым расчараваньнем.

Вы тут:Главная Конкурс