Любоў Уладыкоўская. Амерыка вачыма беларусаў. 2018. На ангельскай мове

Аўтар запрашае здзейсніць чароўнае падарожжа -- зірнуць на ЗША з геаграфічна далёкай Беларусі. Вы даведаецеся, чаму Амерыка для мільёнаў людзей з усяго свету -- "зямля свабодных і дом адважных", а таксама якія асаблівасці амерыканскага ладу жыцця і каштоўнасці не прымаюцца некаторымі прадстаўнікамі недэмакратычных грамадстваў, і чаму. Чытачы ўбачаць супярэчлівую Беларусь -- гістарычна свабодалюбівую нацыю і адначасова постсавецкае грамадства з цэлым спектрам каланіяльных перажыткаў. У кнізе паказваюцца не толькі адрозненні беларусаў і амерыканцаў, але і іх падабенства, што можа быць надзейнай асновай для развіцця міжкультурнага дыялогу.

Uladykouskaja, L. (2018). America through the eyes of Belarusians. Saarbrücken, Germany: Lambert Academic Publishing

Падрабязней...

Еўропа як прастора міжкультурнага дыялогу і медыяцыі

На Другім Міжнародным кангрэсе «Еўропа як прастора міжкультурнага дыялогу і медыяцыі» (Брага, Партугалія, 26-27 красавіка 2018 г.) ад імя ўстановы «Міжкультурны дыялог» выступіў выканаўчы дырэктар Ігар Харытонаў. Яго даклад “Mitigation of international political and cultural tensions through intercultural dialogue” абмяркоўваўся падчас круглага стала “Projects of intercultural dialogue and mediation" (27 красавіка 2018 г). Ігар Харытонаў пазнаёміў удзельнікаў Кангрэса з дзейнасцю і апошнімі навуковымі распрацоўкамі ўстановы «Міжкультурны дыялог».
Праект ажыццяўляўся пры падтрымцы Праграмы Еўразвязу «Мост».

Дарагія калегі, з Божым нараджэннем!

Хай саграюць Вас надзея і вера, але таксама зрухі да лепшага і хоць які прадых; хай атуляе пяшчотаю Божая любоў, але і вернасць-падтрымка блізкіх; хай будзе чыстаю душа, але і больш сэнсоўнасці, справядлівасці, святла вакол.

Са святам!

Citizen Education and Global Migration

A few dozens of people discussed ideas of the book «Citizenship Education and Global Migration: Implications for Theory, Research, and Practice» edited by James A. Bank (April 2017, 572 pages) on October, 20 at the University of Washington Club.

Падрабязней...

“Як выжыць беларускай нацыянальнай культуры?”

Асаблівасці сучаснай сацыякультурнай прасторы Беларусі, пагрозы і выклікі для нацыянальных культур абмяркоўваліся ў Мінску 14 ліпеня ўдзельнікамі Трэцяй Міжнароднай летняй школы беларусістыкі. Круглы стол “Як выжыць беларускай нацыянальнай культуры?” быў арганізаваны ўстановай “Міжкультурны дыялог”.

Заходні край Еўропы: Партугалія

На мінулым тыдні мы наведалі Партугалію. Муж выступаў з дакладам на Міжнароднай канферэнцыі па біяінфарматыцы і біямедыцынскіх тэхналогіях (Лісабон, 14-16 мая), а мае мэты датычылі міжкультурнай камунікацыі і дыялогу. Надзвычай цікава было прааналізаваць, якім чынам нацыянальныя традыцыі паўплывалі на тэмы прэзентацый і навуковыя падыходы, тым больш, што на канферэнцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі такіх розных краін: Партугаліі, Кітая, ЗША, Даніі, Германіі, Фінляндыі, Польшчы, Індыі, Ірана, Іарданіі, Румыніі, Беларусі, Перу, Японіі, Грэцыі, Францыі, Малайзіі і Егіпта. Глабалізацыя і ўніверсальны характар навукі ў асноўным сціраюць культурныя і ментальныя адрозненні, але, на шчасце, даюць новыя магчымасці, як, напрыклад, каштоўнасць разнастайнасці. Я маю на ўвазе разнастайнасць у культурным аспекце, а не ва ўзроўні жыцця ці агульных каштоўнасцях, як правы чалавека і інш.

Партугалія спадабалася. Мы былі прыемна здзіўленыя адносна нізкімі коштамі і якасцю прадуктаў харчавання. Партугальцы гасцінныя, прыязныя і ветлівыя. Яны апранаюцца сціпла і даволі строга: Партугалія -- каталіцкі край, апроч таго, адчуваецца даволі моцны ўплыў іслама. Гэтая невялікая краіна размешчана на заходняй ускраіне Еўропы і вядзе пастаянны дыялог з неабсяжнай Атлантыкай. Акіян дае ўнікальную магчымасць забыцца пра ўсе непрыемнасці і наладзіць кантакт з Абсалютам. Серфінг быў занадта рызыкоўны для нас, таму мы проста назіралі за практыкаваннямі адважных людзей. Думаецца, мужныя характары фарміруюцца менавіта тут!

Гл.: фоты
                           
Любоў Уладыкоўская

Беларуска-амерыканскі погляд на міжкультурны дыялог

Артыкул па пытаннях міжкультурнага дыялогу аўтарства праф. Сьезэн дэ Франс (ЗША) і праф. Любові Уладыкоўскай (Беларусь) апублікаваны ў Кіеве (Украіна). Інтэрнэт-версію глядзіце на с. 20 тут.

Часопіс зарэгістраваны ў EBSCO, DOAJROAD, OpenAcademicjournalIndex, CiteFactor, PolichScholaryBibliography, GoogleScholar, JournalsImpactFactor, BASE, InnoSpace, ScientificIndexingServices, InternationalImpactFactorServices, ResearchBible.

Вучэбны курс па міжкультурным дыялогу – упершыню ў Беларусі

Упершыню ў Беларусі распрацаваны арыгінальны вучэбны курс па пытаннях сучаснага разумення міжкультурнага дыялогу – у ангельскамоўнай і беларускамоўнай версіях (ініцыятар і аўтар – Любоў Уладыкоўская). Курс ахоплівае еўрапейскія і амерыканскія падыходы да тэорыі і практыкі міжкультурнага дыялогу ў іх параўнанні, а таксама беларускі канцэпт міжкультурнага дыялогу.
Курс “Міжкультурны дыялог” прайшоў паспяховую апрабацыю цягам 2016 г. у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы.

Уладыкоўская, Л.М. Духоўнасць грамадства і глабалізацыя: як трансфармуецца беларуская нацыянальная культура?/Л.М. Уладыкоўская. – Мінск, РІВШ, 2017. – 288 с.

Выйшла ў свет кніга Любові Уладыкоўскай, прысвечаная праблеме духоўнасці, яе ролі ў развіцці беларускай нацыянальнай культуры,  шматстайнаму ўплыву глабальных працэсаў на сацыякультурную трансфармацыю сучаснага беларускага грамадства.
Навуковымі рэцэнзентамі кнігі выступілі Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прафесар,  кандыдат філасофскіх навук, доктар культуралогіі У.П. Скараходаў і лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар, доктар культуралогіі І.В. Марозаў.

Падрабязней...

Што новага ў міжкультурным дыялогу?

Даследчыкі з Беларусі, Польшчы, Літвы, Венгрыі, Германіі, Чэхіі, Ізраіля абмеркавалі нацыянальныя і геапалітычныя аспекты міжкультурнага дыялогу падчас Шостага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (Коўна, 07-09 кастрычніка) і прыйшлі да наступных высноў:

1. Міжкультурны дыялог – аптымальная альтэрнатыва мультыкультуралізму і культурнай асіміляцыі.
2. Важная частка сучаснага міжкультурнага дыялогу – дыялог міжрэлігійны.
3. Беларускія філосафы Мікалай Крукоўскі і Уладзімір Конан яшчэ ў самым пачатку стагоддзя прадбачылі сучасны еўрапейскі крызіс і заклікалі да захавання ўласных культурных каштоўнасцяў і развіцця беларускіх нацыянальна-культурных традыцый.
4. Міжкультурны дыялог адыгрывае надзвычай важную ролю ў нацыябудаванні і дэмакратызацыі, яго належыць шырэй вывучаць і развіваць у Беларусі.

Падрабязней...

Вы тут:Главная