Віктар Ліцвінаў. Вершаванае эсэ "Некалькі культур Амерыкі"

Віктар Ліцвінаў

Некалькі культур Амерыкі. Вершаванае эсэ.

Культура асяродзьдзя

Каму цяжка дыхаць – прылятайце й за два дні зьнікнуць вашыя хваробы, набытыя за жыцьцё. Свабодныя паэты не належаць да тых, хто ўцякае, - яны належаць да тых, каго сяньня немагчыма дагнаць. Мой старэйшы ўнук Мацьвей зьеў прагожага белага сьнегу ў Кардыльерах і цяперацька хварэе. Уначы падаграваем яму малако з часнаком і носім на руках. Мой малодшы ўнук Даніэль нарадзіўся свабодным чалавекам. Пяць раніцы. Золак. Густы і доўгі гудок дызельнага лакаматыва цягніка.

Культура вынаходніцтва

Дызель вынайшаў нямецкі інжынер, і цяпер ягонае вынаходніцтва вязе эканоміку разьвітых і не зусім краін, як на зямлі, так і на вадзе. Гудок і рэха ў Рокі Маунцінз і ў горадзе.

Трыццаць год жыцьця зьвязаныя з чыгункай. Але ж, літаратура, як аказалася, важыць значна болей усіх астатніх тэхнічных дысцыплін: больш матэматык, фізік, хімій і іншых. Сапраўдная літаратура звальняе з працы. Апасьля двух дзесяткаў вершаў “Сустрэча ў пустэчы” мне прыйшлося перакваліфікавацца на будаўніка. Гэтыя вершы – пачатак маёй цяжкай метафізікі, як асобнага адгалінавання ў сусьветнай літаратуры. Асьпірын таксама вынайшаў больш ста гадоў таму нямецкі хімік, каб выбечыць артрыт свайго таткі. Ужо болей стагодзьдзя А. падтрымлівае мільёны людзей і мяне.

Культура супольнага пражываньня

На статуі Свабоды, якой сёлета споўнілася 125 год напісана: “Я прыму бедных і зьняможаных”. Ужо шмат год у Амэрыцы жывуць побач людзі розных народаў. Але ж, галоўнае тут – Гасподзь. У асноўным, у Амерыцы жывуць веруючыя ў Яго народы. Тутацька ё столько будынкаў цэркваў, сколькі чалавек няверуючых было у СССР. І толькі пагэтаму Амерыка ё мацнейшая і здароўем і духам Божым, і самая ё разьвітая цывільная краіна на Зямлі нашай. Слова Госпада, альбо слова Іісуса Хрыста з’яўляецца тут асноўным палівам для жыцьця. Буйны рагаты статак , коні, ламы пасуцца на жоўтай траве між белымі плямамі сьнегу. У Амэрыцы вельмі сіняе, сонечнае неба і галінкі дрэў проста замарожаны ў ім, як у стакане крынічнай сіняй вады. Тут людзі жывуць, між іншым, разам з канацкімі вуткамі, якія шчыпяць траўку між сьнягамі. Хуткія, як ртуць, пушыстыя вавёркі бегаюць пад нагамі сярод доджаў, элегантных лінкольнаў, джы м сі юконаў.

Культура якасьці

Разуменьне якасьці увогуле ў сэснсе цывільнага пражыцьця упершыню прыдумаў і абгрунтаваў тэарэтычна і практычна Э. Дэмінг ў сваіх 14 прынцыпах. Яны (прынцыпы) цудоўным чынам стасуюцца зь большасьцю тэхналягічных аперацый у розных вытворчасьцях. Напрыклад, ад вытворчасьці джынсаў да тэхналёгій засваеньня космаса. Якасьць ё асноўны рухавік жыцьця амерыканцаў. Амерыканцы – ветлівыя людзі, пры сустрэчы ў краме, ці на вуліцы, вітаюцца. Мы адказваем Ні.

Культура язды на аўто

І дарогі тутацька, як крутое яйка. І наадварот “паліцаі”. І Ходнікі тут ё зь бетону. Ніхто нікуды не сьпяшаецца. Драйверы культурна выконваюць правілы паводзнаў на дарогах. Тут прыемна езьдзіць, культурна, не сьпяшаючыся, выконваючы ліміты хуткасьці. Дарогі паразьмечаны разумна, геаметрычна точка, адпаведна геаметрыі сьветлафоры. Усе машыны новыя, вялізныя, чыстыя і ўсе яны рухаюцца, вытрымліваючы бясьпечную дыстанцыю.

Культура фермерскага земляробства

Мікіта Сяргеевіч! Я думаю, што Вы ўжо шмат год пазіраеце зьверху на Амерыку з вышыні хоць бы 10.000 метраў, калі, канешне ж, знаходзіцеся не ў пекле. Спадзяюся, Вы бачыце строгія роўныя геаметрычныя лініі фермерскай зямлі Амэрыкі. Ніякай тут загадкі як дзеля Вас, так і дзеля іншапланецянаў. Толькі Рокі Маунцін ўелачку.

Недарагі нам Ульянаў! Татка твой быў настаўнікам. А ты сам ніколі ў жыцьці нічога цяжкага на пуп не падымаў, напрыклад , мокрага бярозава камля, пазногці ў кроў зрываючы. Ленін, адкуль табе ведаць слова фермер? Тое, што ты прапанаваў, - калгасы (калектыўная гаспадарка) ё неверагоднае. Твае тэзісы, не таварыш нам, Ленін, зразумеў па-свойму не таварыш нам , Коба, каторы штыком-трохграньнікам пазганяў усіх фермераў ў Сайберыю, а гэта азначае – тых, хто ўмела на зямельцы працаваў.

У 1933 годзе у Амурскі край адправілі й майго дзда Андрэя, - фермера, абабраўшы яго гаспадарку да ніткі. Засталося трое маленькіх дзяцей, у іх ліку і мая маці. Я думаю, што А. Салжаніцын памыліўся, калі даваў назву сваім тамам. Ён іх назваў: “Архіпелаг ГУЛАГ”, тым часам лепей бы гучала назва: “Самая вялізная лягерная зямля на планеце Зямля”.

Біблія напісана Госпадам адзін раз, і яе нельга на свой лад перпісаць ніякім ні таварышам, ні сябрам. Сэнс жыцьця – у руплівай працы. Памятаеце: “У пату твару твайго будзеш здабываць хлеб твой”. Фермер ужо на працягу 6000 год існаваньня чалавека толькі ё робіць, што засявае, зьбірае ураджай і вязе прадаваць на кірмаш. Кірмаш, і только кірмаш! Кірмаш і ўчора й сяньня усталёўвае цэны. Попыт і прапанова – два кіты кірмашу. Канешне э Мікіта Сяргеевіч, Вы – ня ё Ленін, і ня зможаце ўноч, як ён, прагуляцца ля Крамля, ля крамаў, калі варта сьпіць. На жаль, не знаходзіцца сваякоў у Ільіча, каб пахаваць яго, як чалавека, а вось у Кобы дык знайшліся сваякі. Эх, Мікіта Сяргеевіч! Маю адно жаданьне дзеля Вас, якое, на жаль, не споўніцца: каб Вы хоць раз зайшлі ў фермерскую краму, напрыклад, ў штаце Каларада. Ці спадабаўся б Вам музей гісторыі існаваньня ўсіх прадуктаў на планеце Зямля? Думаю, што так, спадабаўся б.

 

Культура тэатра

Учора ўвечары мы былі ў тэатры. Глядзелі бясплатны спектакль на тэму халакоста. Асноўная тэма: ня бойся! Гэта ё культура, заснаваная на свабодзе асобы. Усім спектакль спадабаўся. Віслава Шымборская не дарэмна задумвалася над тым, кім можа вырасьці звычайны, нованароджаны хлопчык: ён можа быць мастаком, ці доктарам юрыспрудэнцыі і г.д., і канешне ж, у тэй самы час настаўнік гісторыі пазіхае… Тут у тым парадокс, што не з радоў іншапланецянаў зьяўляецца тыран, а проста з народа. Пра псіхалёгію паходжаньня таталітарызму больш падрабязна расказвае ў сваёй кнізе HannahArendt.

Культура жыцьця

Ля крамы Target прыпаркаваўся элегантны лінкольн цёмна-вішнёвага колеру. Выйшла элегантная дама ўзросту на від гадоў ад 75 да 90. Рукою правай паправіла прычоску, і, міла ўсьміхнуўшыся, накіравалася ў краму.

Культура мастацтва ветра

Рокі Маунцінз – старажытныя скалістыя горы, над чыёй геаметрыяй стагодзьдзямі працаваў сьвжы, моцны і свабодны вецер. Тутацька, у гарах і каньёнах пражывалі і цяпер жывуць шаньёны – тутэйшыя індзейцы. Іх вельмі любіць і паважае тутэйшы вецер, які разьмесьціў іхнія партрэты на скалах – на вышыні палёту арла.

Культура гукаў

Імклівыя горныя рэкі, якія не замярзаюць узімку. Лёгкі гук бягучай вады.Прайшоў яшчэ адзін цягнік, прасігналіўшы прыгожым і свабодным, не асіплым, гукам. Рэха ў горадзе і ў гарах. Маленькі самалёт перавозіць чалавека праз горы. Гудзеньне чмяля. Музыка ў маленькім горадзе – чалавек ў вялікі мароз грае на барабанах – плястыкавых бочках, нічога не скажаш – добрая выходзіць мелёдыя.

Культура здароўя

Тут усе – і дзеці, і дарослыя распранутымі ходзяць па вуліцы ў мароз, ці скажам так: апранутымі лёгка. Тым часам палова горада катаецца з гары на санках.

Культура суда

У самым цэнтры маленькага гарадка узвышаецца “будыніна закона” з прыгожым і вядомым сьцягам зорна паласатым. Каля суда стаяць палаткі. Да цёплага туалета – адзін крок. Тут людзі існуюць, якія скардзяцца Госпаду на сонечнае, сіняе і здаровае надвор’е.

Культура пітва

Фабрыка чая Celestial. Высакаякасныя чаі зь Кітая, ня меньш высакаякасная мята, афрыканскі чай пад назваю African Roobois Red Tea ці black tea with exotic spices.

Сапраўдная “Кока-Кола”, натуральнае, высакаякаснае чырвонае віно. Піва вырабляюць на заводзе Budweiser. Завод пабудавалі за 400 млн даляраў. Тэхпрацэс камп’ютэрызаваны. Піва высакаякаснае. Бясплатная дэгустацыя, а ўся справа – ў заквасцы! Паказвайце толькі пашпарт, ці правы драйвера. У трэцім, існуючым сяньня і найбольш заселеным сусьвеце няверуючы чалавек, каб заглушыць боль існаваньня, выпівае шмат няякаснага віна і няякаснай гарэлкі.

Культура кіно

Немагчыма пералічыць усе фільмы. Кожны амерыканскі фільм асабліва гістарычны, гэта асобны, суцэльна пабудаваны сусьвет на экране: ад “Золата Макены” да “Бен Гура”. Колько каштуе такі фільм – вельмі шмат! Але ж, зь якой асалодай ён (фільм) глядзіцца. Паглядзелі з Мацьвеем “Кот у ботах”. Цудоўна.

Культура цяпла

Ацяпленьне тутэйшых хат узімку пазычана ў Сонца. Цяпло пасылаецца зьверху, са столі. Хіба ж мажліва дагнаць людзей, якія вучацца жыць у Сонца? А па якой траекторые ходзяць Сонца і Віташок ведае мой знаёмы, зямляк – беларус Барыс Кіт, які напісаў першы падручнік па астранаўтыцы.

Культура хуткасьці часу

Сяньня хуткасьць часу павялічылася нашмат. А гэта азначае, што разам зь ёй павялічылася і хуткасьць набліжэньня астатніх народаў да дэмакратыі, а значыць – да свабоды слова і друку. Сам народ выкармлівае для сябе ж самога тыранаў. Затым сам жа іх і праглынае. Яшчэ паўстагодзьдзя – і іх не стане. Дзеля ўсялякага чалавека, пражыўшага на гэтым сьвеце, я думаю, жыцьцё не было лёгкім, у адрозненьне ад “таго” сьвета. Вядома ж, - у пату твару твайго будзеш здабываць хлеб твой. У Амэрыцы чалавек сябе адчувае гаспадаром свайго жыцьця, сваёй маёмасьці, што, вядома ж, супярэчыць псіхалёгіі і думкам чалавека, які пражыў жыцьцё ў няволі пад пастаянным страхам, зямлю і волю скога адбіралі не адзін раз. Пагэтаму чалавек і губляе веру ў дзяржаўны апарат, які яго пастаянна падманвае. Спрацоўвае інстынкт самазахаваньня.

Культура прэзідэнцтва

Ніводзін амэрыканскі прэзідэнт не дадаў сам сабе часу да канстытуцыйнага тэрміну прэзідэнцтва. У гэтых людзй было і ё сумленьне. Усе яны былі вельмі разумнымі людзьмі і культурнымі. Значную частку свайго жыцьця карыстаюся выказваньнямі прэзідэнта Джэферсана.

Культура пошты

Тут існуе некалькі відаў дастаўкі паштовых адпраўленьняў і абслугоўваньня. Напрыклад, калі што-небудзь купляеш на amazon.com, то гэта прыходзць табе пад дзьверы на чацьерты дзень, добра запакаваным: Ourproductsprotectyourproducts.

 

Культура нацыянальнага сьцяга

На многіх будынках відны зорна-паласатыя сьцягі – маленькія і вялікія. Вельмі прыемна, што на амерыканскім сьцягу ё бел-чырвона-белыя палосы нацыянальнага беларускага сьцягу. Мы разам з Вамі, Амерыка!

Культура энэргіі

У будучым энергію людзі будуць дабываць са слоў, а не з сонца, вады, ветра, вугля, альбо атама. І яе хопіць усім, хто жыве на планеце Зямля, і нават – у космасе. Бо ўся культура існаваньня здаўна пабудавана на гуках слоў.

Культура Нараджэньня Іісуса Хрыста

Цэны ў крамах зьніжаюцца на зашмат працэнтаў. Падарункі купляюць дарослыя і дзеці. Смажыцца традыцыйная індзейка. Мы запалілі камін і сьвечкі. Мэры Крысмас, Амэрыка!

Культура літаратуры

Роберт Фрост – першы паэт Амэрыкі – філёсаф і блізкі да метафізычнай паэзіі. Працаваў фермерам. Блізкі мне па духу чалавек. Як фермер, спазнаў цяжкую працу, без падману. Як паэт, спазнаў цяжкую працу, без падману. Адной рукою працаваў, другою рукою вырабляў вечнае дзеля Амерыкі і ўсяго сьвета. “Я выйшаў зь лесу” – кожны чалавек – ад нараджэньня і да сьмерці ідзе як бы праз цёмны лес, вырашаючы розныя праблемы, і вось, здаецца, ён выйшаў да сьвятла. І вось зноў прад ім: “Разьвілка дзьвох дарог”… Двума радочкамі паэт малюе сэнс жыцьця кожнага чалавека планеты Зямля.

Джозэф Броцкі: no comment.

 

Вы тут:Главная Конкурс Віктар Ліцвінаў. Вершаванае эсэ "Некалькі культур Амерыкі"