Васіль Бондар. Прывітальнае слова. Цыкл "Як захаваць культурную самабытнасць?"

 Васіль Бондар

Дарадца па пытаннях культуры, адукацыі, навукі і гуманітарнага супрацоўніцтва Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь

 Самабытнасць кожнай нацыянальнай культуры валодае абсалютнай каштоўнасцю. У сваёй культуры ўсялякі народ ярка выяўляе ўсю сваю індывідуальнасць, свой духоўны і творчы патэнцыял, сваю мараль, свой светапогляд, сваё адчуванне свету і сваю місію ў ім.

Падрабязней...

Мар’ян Серватка. Прывітальнае слова. Цыкл "Як захаваць культурную самабытнасць?"

 Мар’ян Серватка

 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь

 Мой тэкст гэта не рэферат і не вынік даследавання па надзвычай актуальнай і цікавай тэме культурнай самабытнасці. Прашу ўспрымаць яго як пэўную інфармацыю аб славацкім вопыце, нататкі да дыскусіі, вехі для развагаў. Дзякую за запрашэнне на сённяшні семінар і прашу прыняць запэўніванні ў маёй глыбокай павазе і ўдзячнасці арганізатарам за руплівы клопат пра захаванне культурнай спадчыны.

Падрабязней...

Эдуард Шапіра. Прывітальнае слова. Цыкл "Як захаваць культурную самабытнасць?"

 Эдуард Шапіра

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь

 У кантэксце сённяшняга мерапрыемства хацеў бы адзначыць два асноўныя працэсы, звязаныя з адраджэннем ізраільскай нацыянальнай культурнай самабытнасці. Першы гэта адраджэнне іўрыта, другі вяртанне яўрэяў на сваю гістарычную радзіму у краіну Ізраіль. Гэтыя два працэсы азначаюць сувязь паміж новай дзяржавай, заснаванай 62 гады таму, і яўрэйскай культурай. Нягледзячы на вышэйзгаданае, варта адзначыць, што не ўсё яўрэйскае ёсць ізраільскае, і не ўсё ізраільскае ёсць яўрэйскае.

Падрабязней...

Вітальд Юраш. Прывітальнае слова. Цыкл "Як захаваць культурную самабытнасць?"

 Вітальд Юраш

 Часовы Павераны ў справах Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь

 Праблема захавання культурнай ідэнтычнасці ў нашым, палякаў, выпадку звязана галоўным чынам з нашай прыналежнасцю да Еўрасаюза. У выніку еўраінтэграцыі, якая паскарае працэсы глабалізацыі, сціраюцца межы паміж дзяржавамі і культурамі, што часта выклікае рознага кшталту асцярогі.

Падрабязней...

Майкл Скэнлан. Прывітальнае слова. Цыкл "Як захаваць культурную самабытнасць?"

 Майкл Скэнлан

Часовы Павераны ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь

 It is an opportunity for Belarus to continue to document its centuries long European history but at the same time preserve its own unique culture and tradition.

Падрабязней...

Антоніус Брук. Прывітальнае слова. Цыкл "Як захаваць культурную самабытнасць"

Антоніус Брук

Кіраўнік Прадстаўніцтва ААНу Рэспубліцы Беларусь

Прывітальнае слова падчас прэзентацыі брашуры "Як захаваць культурную самабытнасць?"

Падрабязней...

Цыкл "Як захаваць культурную самабытнасць?"

Пачынаем цыкл публікацый тэкстаў брашуры Любові Уладыкоўскай “Захаванне нацыянальнай самабытнасці ў кантэксце міжкультурнага дыялогу" і прамоў падчас прэзентацыі кнігі.

  Любоў Уладыкоўская

ЯК ЗАХАВАЦЬ КУЛЬТУРНУЮ САМАБЫТНАСЦЬ?

У кнізе на падставе міждысцыплінарнага навуковага аналізу культурнага развіцця ў сучасным свеце, а таксама практычнага матэрыялу, вывучанага аўтарам непасрэдна падчас мэтавых вандровак у розных еўрапейскіх краінах і ЗША, асветлена надзвычай актуальная праблема - мэтазгоднасць і шляхі захавання культурнай самабытнасці беларусаў ва ўмовах глабалізацыі. Адрасавана выкладчыкам, навукоўцам, студэнтам, асветнікам, чыноўнікам, - усім, хто цікавіцца сучаснымі культурнымі працэсамі або па доўгу службы абавязаны дбаць пра культурнае развіццё сучаснага беларускага грамадства і нацыі ў цэлым.

Падрабязней...

Хрысціянства і сацыякультурнае развіццё: сучасны беларускі кантэкст

Хрысціянства і сацыякультурнае развіццё: сучасны беларускі кантэкстЛюбоў Уладыкоўская

Глабалізацыя прынесла сапраўдны сацыякультурны шторм, які характарызуецца такой велізарнай імклівасцю і маштабнасцю змяненняў, такім перарваннем традыцый і аслабленнем культурнай залежнасці ад асяроддзя, што аб’ектам індывідуальнага выбару становіцца літаральна ўсё – узровень і тып адукацыі, тэрмін замужжа, валоданне дзецьмі і кантакты з імі, нават пол і пол партнёра. Сучасныя сацыякультурныя трансфармацыі часта падрываюць саму аснову духоўна-маральнага парадку звыклай светабудовы.

Падрабязней...

Культурная самабытнасць як духоўная каштоўнасць сучаснаcцi

Культурная самабытнасцьЛюбоў Уладыкоўская

Анатацыя

У сучасным глабальным свеце культурная самабытнасць выступае ў якасці духоўнай каштоўнасці: яна забяспечвае захаванне і развіццё нацый і нацыянальных культур, з’яўляецца асновай нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці, рэалізуе і дэманструе духоўны і творчы патэнцыял народа.

Падрабязней...

Нацыянальная iдэя : Разважанні над спрадвечным

Нацыянальная iдэя : Разважанні над спрадвечнымКсёндз-магістр, пробашч Касцёла Св. Сымона і Св. Алены, кандыдат гістарычных навук, кансультант Цэнтра міжкультурнага дыялогу РКП
Уладыслаў Завальнюк

Нацыянальная ідэя паўстае, нараджаецца з нацыянальнай свядомасці

Хто мы, якія мы і што мы сабой уяўляем, адкуль нашы карані, хто нашыя продкі? Знайсці адказы на гэтыя пытанні нам дапаможа не толькі гісторыя, навука і тэхнічны прагрэс, але ў большай меры – вера і хрысціянскае сумленне.

Падрабязней...

Вы тут:Главная