Уладзімір Карагін. Прывітальнае слова. Цыкл "Як захаваць культурную самабытнасць?"

 Уладзімір Карагін

Старшыня Вышэйшага каардынацыйнага савета СЮА «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва»

 Паважаныя сябры!

 Мне надзвычай прыемна прысутнічаць сёння сярод Вас усіх, хто неабыякавы да праблемы захавання культурнай самабытнасці і развіцця міжкультурнага дыялогу. Брашура Любові Уладыкоўскай, якая паслужыла повадам для нашай сустрэчы, уздымае цэлую сістэму пытанняў, што датычаць сацыяльнага жыцця ўвогуле, праблемы якога хвалююць і прадпрымальніцтва як адну з самых актыўных частак грамадства.

 З аднаго боку, культурны кантэкст уплывае на характар і асаблівасці бізнесу, з іншага, бізнес-складковая прысутнічае ў сацыя культурным быцці як адзін з магутных фактараў фарміравання не толькі грамадзянскай супольнасці ў цэлым, але і сацыяльнай адказнасці за стан нацыянальнай культуры ў прыватнасці.

 У працэсе падрыхтоўкі Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі (якая, дарэчы, выйшла і на беларускай мове) мы прыйшлі да высновы аб неабходнасці звярнуць сурёзную ўвагу на развіццё дабрачыннасці, мецэнацтва, вынікам чаго стала заснаванне ў 2009 г. Фонду «Паўночныя Афіны», прысвечанага творчасці М. К. Агінскага і захаванню памяці пра нашага выдатнага земляка, а таксама стварэнне Міжнароднага фонду «Залатая спадчына Віцебска».

 Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва падтрымала ініцыятыву беларускай інтэлігенцыі і стварыла ў гэтым годзе Цэнтр міжкультурнага дыялогу, галоўнымі мэтамі дзейнасці якога выступаюць здабыццё і пашырэнне ў нашай краіне і за яе межамі ведаў пра беларускую нацыянальную культуру ў кантэксце глабальнай сацыякультурнай трансфармацыі, міжкультурны дыялог, культурная (народная) дыпламатыя, грамадская кансалідацыя на аснове фундаментальных беларускіх нацыянальна-культурных каштоўнасцей, асветніцтва. Цэнтр міжкультурнага дыялогу ўжо актыўна супрацоўнічае са шматлікімі навуковымі і культурнымі цэнтрамі Беларусі і замежжа (маюцца на ўвазе найперш еўрапейскія краіны), з дыпламатычнымі місіямі, з творчымі саюзамі і грамадскімі арганізацыямі, з міністэрствамі і ведамствамі Беларусі.

 На сучасным этапе праблема захавання культурнай самабытнасці ў кантэксце развіцця міжкультурнага дыялогу з’яўляецца адной з прыярытэтных у навукова-асветніцкай дзейнасці Цэнтра міжкультурнага дыялогу. Мызапрашаем ўсіх ахвотных далучыццада гэтай працы.

 

Вы тут:Главная Уладзімір Карагін. Прывітальнае слова. Цыкл "Як захаваць культурную самабытнасць?"