Беларускія колеры міжкультурнага дыялогу

У лютаўскім нумары (2016) "Беларускага гістарычнага часопіса" выйшаў артыкул Любові Уладыкоўскай "Беларускія колеры міжкультурнага дыялогу".

Зборнік навуковых артыкулаў "Міжкультурны дыялог: сучасная парадыгма і вопыт суседства"

Выйшаў электронны зборнік навуковых артыкулаў "Міжкультурны дыялог: сучасная парадыгма і вопыт суседства" (складальнік і навуковы рэдактар Л.Уладыкоўская).

Падрабязней...

Чалавеку. З надзеяй. Памяці Мікалая Крукоўскага

…І святло вечнае няхай яму свеціць…

У якім стане знаходзіцца нацыя відаць па тым, як яна шануе сваіх герояў і каго такімі лічыць.

Светлай памяці Мікола Крукоўскі, які памёр 30 верасня, быў перакананы, што беларусы сёння знаходзяцца ў стане ўпадку, і, відавочна, не памыляўся.

Падрабязней...

Беларусь існуе там, дзе жыве беларуская мова

Інтэрв'ю Генеральнага дырэктара Установы "Міжкультурны дыялог" Любові Уладыкоўскай, апублікаванае ў сёмым нумары літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень" .

Падрабязней...

Прэзентацыя калектыўнай кнігі “Беларуска-амерыканскі культурны дыялог: стратэгія развіцця”

Прадстаўляем вашай увазе прэзентацыю калектыўнай кнігі “Беларуска-амерыканскі культурны дыялог: стратэгія развіцця” (Беларуска-амерыканскі культурны дыялог: стратэгія развіцця / рэдкал.: Л.Уладыкоўская гал. Рэд.) [і інш. ].– Мінск: Тэсей, 2012 – 208 с.: іл.), якая была пададзена 18 чэрвеня ў г. Мінску ў банкетнай зале гатэля “Еўропа” і была прысвечаная 20-годдзю ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і ЗША.

Падрабязней...

Уступ да кнігі Любові Уладыкоўскай "Адкрыццё маёй Амерыкі, або Навошта беларусам ЗША?"

Вельмішаноўнаму Сп. Майклу Скэнлану,
Часоваму Паверанаму ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь,
прысвячаецца

Адзінае, перад чым мы павінны адчуваць страх, -- гэта сам страх. Франклін Д. Рузвельт, 32-гі прэзідэнт ЗША

ПРАДМОВА

У мяне тры Радзімы.

Падрабязней...

Беларусь і Злучаныя Штаты Амерыкі: асоба, культура, дыялог

Найвялікшай каштоўнасцю сучаснага свету і яго характэрнай рысай выступае міжкультурны дыялог. Ён забяспечвае актыўны ўдзел у глабальным узаемадзеянні, без якога сёння немагчыма ўявіць ніякага развіцця. Засваенне таго лепшага, што напрацавала чалавецтва, і ўклад уласных здабыткаў у сусветную скарбніцу ёсць першачарговай задачай кожнага народу, калі толькі ён не хоча стаць сусветным аўтсайдэрам, страціць суб’ектнасць і знікнуць з міжнароднай арэны, а потым – і з уласнай зямлі.

Сённяшнія глабальныя праблемы можна вырашыць толькі агульнымі намаганнямі, – у тым ліку шляхам міжкультурнага дыялогу, які супрацьстаіць насіллю і вучыць жыць мірна, салідарна, талерантна. У гэтым выпадку міжкультурны дыялог часцей за ўсё выяўляе сябе як надкультурны, універсальны феномен, які ўтрымлівае элементы, характэрныя для ўсіх народаў і культур, і палягае на прызнанні роўнай годнасці і роўных магчымасцей – людзей, сацыяльных груп, народаў і культур.

Падрабязней...

Юры Данькоў. Прывітальнае слова. Цыкл "Як захаваць культурную самабытнасць?"

 Юры Данькоў

Прадпрымальнік

 Шаноўныя калегі!

 Я дзякую арганізатарам за магчымасць прысутнічаць сёння сярод такіх паважаных і вядомых людзей. Дзякую таксама аўтару кнігі«Як захаваць культурную самабытнасцьЛюбові Уладыкоўскай, якая выступіла ініцыятарам сённяшняй нашай сустрэчы.

Падрабязней...

Уладзімір Карагін. Прывітальнае слова. Цыкл "Як захаваць культурную самабытнасць?"

 Уладзімір Карагін

Старшыня Вышэйшага каардынацыйнага савета СЮА «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва»

 Паважаныя сябры!

 Мне надзвычай прыемна прысутнічаць сёння сярод Вас усіх, хто неабыякавы да праблемы захавання культурнай самабытнасці і развіцця міжкультурнага дыялогу. Брашура Любові Уладыкоўскай, якая паслужыла повадам для нашай сустрэчы, уздымае цэлую сістэму пытанняў, што датычаць сацыяльнага жыцця ўвогуле, праблемы якога хвалююць і прадпрымальніцтва як адну з самых актыўных частак грамадства.

Падрабязней...

Аляксандр Шымбалёў. Прывітальнае слова. Цыкл "Як захаваць культурную самабытнасць?"

 Прат. Аляксандр Шымбалёў

Кіраўнік Аддзела адукацыі і катэхізацыі Мінскай Епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы

 Шаноўнае Панства,

 дарагія браты і сёстры!

 Мы жывём у дзіўным, прыгожым свеце, які насяляюць шматлікія народы. Нас здзіўляе, якое мноства раслін і жывёл прысутнічае разам з намі на нашай планеце. Да гэтай пары навукоўцамі яшчэ не апісаны некаторыя віды. Усе яны дапаўняюць адзін аднаго і ствараюць гарманічную паўнату планеты. Усё створана Божай прамудрасцю і да канца чалавекам не раскрыта.

Падрабязней...

Вы тут:Главная