Памяці Уладзіміра Конана
- Апублікавана 03.06.2012 11:03
1 чэрвеня ў Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы адбылося паседжанне ініцыятыўнай групы па стварэнні Грамадскай камісіі дзеля ўшанавання памяці выдатнага беларускага даследчыка-энцыклапедыста, публіцыста, асветніка Уладзіміра Конана, гадавіну смерці якога абыходзім 6 чэрвеня.
Вынікі першага тура конкурсу "Амерыканская культура: якая яна?"
- Апублікавана 10.02.2012 10:48
У выніку няпростага выбару журы быў складзены спіс конкурсных прац, якія будуць удзельнічаць у другім туры нашага адкрытага конкурсу "Амерыканская культура: якая яна?". З гэтымі працамі Вы можаце азнаёміцца с дапамогай ніжэйпрыведзенага спісу.
Міжнародны круглы стол "Беларуска-амерыканскі культурны дыялог: стратэгія развіцця"
- Апублікавана 15.04.2012 23:05
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел Часовы Павераны ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Джонатан Бентан, еўрапейскія дыпламаты, біскупы і святары хрысціянскіх канфесій, прадстаўнікі інтэлектуальнай і творчай эліты, кіраўнікі бізнес-асацыяцый і генеральныя дырэктары беларуска-амерыканскіх прадпрыемстваў.
Падчас “круглага стала” адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння ўзгнагарод Цэнтра і сертыфікатаў Амбасады ЗША пераможцам конкурсу “Амерыканская культура: якая яна?”.
Адбудзецца Міжнародны "круглы стол" “Беларуска-амерыканскі культурны дыялог: стратэгія развіцця”
- Апублікавана 27.03.2012 11:55
Просім дасылаць Вашы прапановы адносна шляхоў і магчымасцей развіцця беларуска-амерыканскага культурнага дыялогу ў тэрмін не пазней за 05 красавіка 2012 г. на электронны адрас uladykl@gmail.com.
Вынікі конкурсу "Амерыканская культура: якая яна?" Зварот да ўдзельнікаў.
- Апублікавана 27.03.2012 11:00
Пра вынікі конкурсу: зварот да ўдзельнікаў
З мэтай заахвочвання набыцця ведаў па амерыканскай культуры Цэнтрам міжкультурнага дыялогу пры падтрымцы Амбасады ЗША летам 2011 г. быў абвешчаны конкурс “Амерыканская культура: якая яна?” у дзвюх намінацыях: “Прывабнасць амерыканскай культуры” і “Беларускія акцэнты ў амерыканскай культуры”, у якім узялі ўдзел 50 чалавек розных узроставых катэгорый – ад 14 да 60 гадоў.
Выбраны пераможцы конкурсу "Амерыканская культура: якая яна?"
- Апублікавана 27.03.2012 10:56
Паводле рашэння Журы, пераможцамі конкурсу “Амерыканская культура: якая яна?” прызнаны наступныя ўдзельнікі:
Па выніках круглага стала "Беларусістыка ў ЗША"
- Апублікавана 01.02.2012 08:33
31 студзеня ў Мінску на базе беларуска-амерыканскага прадпрыемства “Аляксандраў Пасаж” адбыўся Міжнародны “круглы стол” “Беларусістыка ў ЗША і польскі вопыт: перспектывы развіцця”, арганізаваны Цэнтрам міжкультурнага дыялогу і Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь і Польскага інстытута ў Мінску .
Віншаванне
- Апублікавана 30.12.2011 17:16
... Адпусцім год, які і без таго імкліва нас пакідае, з удзячнасцю. Быў ён суровым і прынёс шмат стратаў. Але быў і прыязным і адарыў ласкамі. Знаёмства з многімі з Вас, дарагія сябры, сталася адной з самых багатых шчадротаў , на якую не паскупіўся год адзінаццаты.
Актуальна. Культура і эканоміка
- Апублікавана 29.12.2011 15:02
Кароткія тэзы выступлення Любові Уладыкоўскай для прэс-канферэнцыі па выніках 2011 г. у Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва.
І паляпшэнне дзелавога клімату, і развіццё дзяржаўна-прыватнага партнёрства, як, зрэшты, і вырашэнне любых іншых эканамічных пытанняў, магчымае толькі пры сучасных падыходах -- комплексных, сістэмных: не існуе асобна эканамічных праблем, асобна -- сацыякультурных, гуманітарных. Ёсць цэласны сацыяльны арганізм.Важна забяспечыць дыялог розных сацыяльных груп – бізнес-супольнасці, акадэмічнай і культурнай эліты, разнастайных рухаў і ініцыятыў, чым і займаецца Цэнтр міжкультурнага дыялогу.
Канферэнцыя "Праваслаўна-каталіцкі дыялог"
- Апублікавана 15.11.2011 08:05
Дэлегацыя Цэнтра 14-15 лістапада ўзяла ўдзел ў Міжнароднай канферэнцыі "Праваслаўна-каталіцкі дыялог: хрысціянскія этычныя каштоўнасці як уклад ў сацыяльнае жыццё Еўропы". Па словах Любові Уладыкоўскай, "сацыякультурны феномен Беларусі немагчыма ўявіць без адмысловага тыпу рэлігійнага дыялогу, што арганічным чынам уключае нашу краіну ў той кантэкст глабальнага полікультурнага суіснавання, на грунце якога ляжыць магчымасць мірнага вырашэння ўсяго комплексу сучасных праблем планетарнага маштабу."