II Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

28-30 верасня 2012 г., у горадзе Коўна (Літва), адбыўся II Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. У Кангрэсе прыняла ўдзел каля 400 чалавек, даследчыкаў ня толькі з Беларусі, але таксама і з Казахстана, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны і іншых краін. На шматлікіх секцыях быў закрануты вялікі абсяг пытанняў як гісторыі Беларусі, так і яе сучаснасці і будучыні. Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што 2-гі Кангрэс у гэтым годдзе стаў для беларусістыкі унікальным мерапрыемствам, якое здолела аб'яднаць такую колькасць даследчыкаў Беларусі з такімі разнастайнасцю і багаццём тэматыкі.

Падрабязней...

Зварот грамадскасці аб ушанаванні памяці У. Конана


Генеральны дырэктар Установы "Міжкультурны дыялог" Л.М. Уладыкоўская прыняла ўдзел у звароце дзеячоў навукі, культуры, мастацтва і адукацыі, сваякоў, прадстаўнікоў грамадскасці да кіраўнікоў шэрагу дзяржаўных органаў і ўстаноў з просьбай паспрыяць здзяйсненню прапанавых захадаў да ўшанавання памяці выдатнага беларускага філосафа У. Конана, які памёр у мінулым годзе.

Падрабязней...

Паездка ў ЗША

Генеральны дырэктар Установы "Міжкультурны дыялог" Л.М. Уладыкоўская з 16 верасня па 14 снежня 2012 г. знаходзіцца з візітам у ЗША.

XXII Эканамічны Форум у г. Крыніца-Здруй

Любоў Уладыкоўская ўзяла ўдзел у XXII Эканамічным Форуме ў г. Крыніца-Здруй (Рэспубліка Польшча), які цягам 04-06 верасня прымаў 2,5 тысячы чалавек, у тым ліку кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, міністраў, старшынь цэнтральных банкаў, біржаў, урадавых агенцтваў, бізнесоўцаў, прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты з Еўропы, Азіі і ЗША. Ва ўрачыстым адкрыцці ўзялі ўдзел прэзідэнты Польшчы і Харватыі – Браніслаў Камароўскі і Іва Йосіпавіч. Ганаровым госцем сустрэчы ў Крыніцы стаў былы прэзідэнт Польшчы, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Лех Валенса. Цяперашняй тэмай Форуму стаў лозунг «Новыя ідэі на цяжкія часы. Еўропа і свет у святле крызісу».

Сустрэча з Часовым Павераным у справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Ітанам Голдрычам

28 жніўня 2012 г. падчас сустрэчы генеральнага дырэктара ўстановы «Міжкультурны дыялог» Любові Уладыкоўскай з Часовым Павераным у справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Ітанам Голдрычам былі абмеркаваны вынікі працы ў межах ініцыятывы «Беларуска-амерыканскі культурны дыялог: стратэгія развіцця», а таксама абазначаны асноўныя напрамкі далейшай дзейнасці ў сферы міжкультурнага дыялогу.

Цэнтр: новыя формы

За двухгадовую міжнародную актыўнасць Цэнтра мы прыйшлі да высновы, што праблема міжкультурнага дыялогу, надзвычай актуальная ў сучасным свеце, зусім слаба распрацаваная ў Беларусі ў практычным плане, а ў грамадска-публічнай сферы паняцце “міжкультурны дыялог” часта напаўняецца зусім неапраўданым зместам, аж да прафанацыі і нават дыскрэдытацыі. Разам з тым, для сучаснай Беларусі міжкультурны дыялог – фактар выключна важны: як у рэгіянальным, так і міжнародным вымярэннях.

Падрабязней...

Форум амерыканістаў

22-24 чэрвеня ў Рэспубліцы Польшча адбыўся IX Міжнародны форум амерыканістаў, прысвечаны праблеме антыамерыканізму ў сучасным свеце. У Форуме ўзялі ўдзел прадстаўнікі цэнтраў амерыканістыкі Польшчы, іншых краін Еўропы, ЗША, Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Польшча.

Падрабязней...

Падсумаванне вынікаў праекта "Беларуска-амерыканскі культурны дыялог: стратэгія развіцця"

Беларусь і Злучаныя Штаты Амерыкі: асоба, культура, дыялог

Найвялікшай каштоўнасцю сучаснага свету і яго характэрнай рысай выступае міжкультурны дыялог. Ён забяспечвае актыўны ўдзел у глабальным узаемадзеянні, без якога сёння немагчыма ўявіць ніякага развіцця. Засваенне таго лепшага, што напрацавала чалавецтва, і ўклад уласных здабыткаў у сусветную скарбніцу ёсць першачарговай задачай кожнага народу, калі толькі ён не хоча стаць сусветным аўтсайдэрам, страціць суб’ектнасць і знікнуць з міжнароднай арэны, а потым – і з уласнай зямлі.

Падрабязней...

Прэзентацыя калектыўнай кнігі “Беларуска-амерыканскі культурны дыялог: стратэгія развіцця”


18 чэрвеня ў г. Мінску ў банкетнай зале атэля “Еўропа” адбылася прэзентацыя калектыўнай кнігі “Беларуска-амерыканскі культурны дыялог: стратэгія развіцця” (Беларуска-амерыканскі культурны дыялог: стратэгія развіцця / рэдкал.: Л.Уладыкоўская гал. Рэд.) [і інш. ].– Мінск: Тэсей, 2012 – 208 с.: іл.), прысвечанай 20-годдзю ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і ЗША.

Кніга стала плёнам гадавой сумеснай працы навукоўцаў, дзеячаў культуры, святароў, бізнесоўцаў, дыпламатаў, дзяржаўных служачых і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі і замежжа.

Падрабязней...

Калектыўная кніга "Беларуска-амерыканскі культурны дыялог: стратэгія развіцця"


Пабачыла свет кніга "Беларуска-амерыканскі культурны дыялог: стратэгія развіцця"*, у якой змешчаны матэрыялы трох міжнародных "круглых сталоў", прысвечаных беларуска-амерыканскаму культурнаму дыялогу і польскаму вопыту ў галіне амерыканістыкі, прапановы па развіцці міжкультурнага дыялогу паміж Беларуссю і ЗША, а таксама працы пераможцаў конкурсу "Амерыканская культура: якая яна?" Плануецца, што кніга будзе прэзентавана ў Беларусі, ЗША і Польшчы.

Падрабязней...

Вы тут:Главная