Запрашаем да публікацыі

Аўтараў навуковых артыкулаў па пытаннях міжкультурнага дыялогу і дыпламатыі падаваць свае матэрыялы для публікацыі ў часопісе нашых партнёраў універсітэта імя Мікалая Каперніка (г.Торунь, Рэспубліка Польшча). Пытанні пра больш падрабязную инфармацыю просім дасылаць па электронным адрасе This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.

Сустрэча з К. Мюллер

05 сакавіка ў офісе ўстановы "Міжкультурны дыялог" адбылася сустрэча з кіраўніком Інфармацыйнага бюро Нямецкай службы акадэмічных абменаў (DAAD) у Мінску Сп. Керсцін Мюллер, падчас якой былі абмеркаваны формы супрацоўніцтва з універсітэтамі Нямеччыны і DAAD. Установу "Міжкультурны дыялог" прадстаўлялі Любоў Уладыкоўская, выканаўчы дырэктар Ігар Харытонаў і каардынатар нямецкіх праектаў Валянціна Ракецкая.

Падрабязней...

Візіт у Польшчу

Генеральны дырэктар Любоў Уладыкоўская з 09 па 16 лютага знаходзіцца з візітам у Рэспубліцы Польшча. У праграме -- сустрэчы з кіраўніцтвам шэрагу польскіх вышэйшых навучальных устаноў.

Вынікі сходу

02 лютага ўстанова “Міжкультурны дыялог” сабрала сваіх сяброў дзеля падсумавання вынікаў дзейнасці і вызначэння планаў на будучыню.

Падрабязней...

Сустрэча з Г. Фэрхойгенам

 24 студзеня 2013 г. генеральны дырэктар Установы "Міжкультурны дыялог" Л. Уладыкоўская і выканаўчы дырэктар гэтае ўстановы І. Харытонаў наведалі сустрэчу з былым еўрапейскім камісарам па палітыцы пашырэння і еўрапейскага суседства, былым віцэ-прэзідэнтам Еўракамісіі, прафесарам Гюнтарам Фэрхойгенам, якая адбылася ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ё. Рау. Сустрэча была арганізавана памянёным цэнтрам, Нямецкай суполкай знешняй палітыкі (DGAP), Фондам імя Р. Боша, ГА "Ліберальны клуб". Сп. Фэрхойген прыняў удзел у дыскусіі на тэму "Цяперашняе і будучае Еўрапейскага Звяза", распавёў пра свае бачанне перспектыў Еўразвяза, адказаў на пытанні прысутных.

Адбудзецца сябрына

02 лютага, у суботу, адбудзецца сябрына, падчас якой будуць падсумаваны вынікі нашай папярэдняй дзейнасці і сумесна акрэслены перспектывы нашага ўкладу ў развіццё міжкультурнага дыялогу. Плануецца таксама вызначэнне персанальнага складу Апякунскай Рады.

Інтэрв'ю ў "Верасні"

 У снежні мінулага года выйшаў сёмы нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень", дзе было апублікавана інтэрв'ю з Генеральным дырэктарам Установы "Міжкультурны дыялог" Любоўю Уладыкоўскай пад назвай "Беларусь існуе там, дзе жыве беларуская мова". У гутарцы з аўтаркай публікацыі сп. Марынай Яўсейчык Любоў Уладыкоўская распавяла пра свае асаблівае стаўленне да культуры ЗША, патлумачыла значэнне культурнага дыялогу з гэтай краінай для Беларусі, выказалася наконт праблем стану культуры, нацыяльнай мовы і сучаснага грамадства Беларусі; закранула пытанні нацыяльнай і чалавечай годнасці. Запрашаем вас азнаёміцца з тэкстам інтэрв'ю па наступнай спасылцы.

З Божым нараджэннем


Дарагія беларусы і нашы замежныя сябры і партнёры!

Дзякуючы Вашай добрай волі ў гэтым годзе Цэнтр міжкультурнага дыялогу набыў новую форму – самастойнай юрыдычнай асобы -- і прыдбаў сваіх новых шматлікіх прыхільнікаў.

Падрабязней...

Глыбокія спачуванні

Мы выказваем глыбокія спачуванні бацькам, родным, усяму амерыканскаму народу ў сувязі з забойствам дзяцей і іх выхавальнікаў у пачатковай школе ў Канэкцікуце. Гэтае жудаснае злачынства вельмі ўзрушыла нас, падобныя злачынствы ніколі не павінны паўтарацца. Шчыра спачуваем бацькам і родным дзяцей, падзяляем іх гора і боль.

Канцэпцыя развіцця беларускай Нацплатформы грамадзянскай супольнасці

16 лістапада 2012 года на Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства была прынята Канцэпцыя развіцця беларускай Нацплатформы грамадзянскай супольнасці.

Падрабязней...

Вы тут:Главная