Канферэнцыя «Універсальны перыядычны агляд для Беларусі: ад першага цыкла да другога»

5 снежня 2013 установа "Міжкультурны дыялог" прыняла ўдзел у канферэнцыі «Універсальны перыядычны агляд для Беларусі: ад першага цыкла да другога», арганізаванай Прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь супольна з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Праграма мерапрыемстваў Польскага інстытута ў Мінску

Прапаноўваем Вашай увазе праграму мерапрыемстваў, што ладзіліся і ладзяцца Польскім інстытутам у Мінску ў кастрычніку, лістападзе і снежні 2013 г.

Падрабязней...

Польскі кінаклуб

ПОЛЬСКІ КІНАКЛУБ запрашае

Падрабязней...

Міжнародны гуманітарны форум у Баку

31 кастрычніка - 01 лістапада ў г. Баку адбудзецца Міжнародны гуманітарны форум, на якім будуць разгледжаны актуальныя пытанні сучаснай палітыкі, навукі, адукацыі і культуры.

Па запрашэнні Міністра замежных спраў Азербайджана  Сп. Эльмара Мамедзьярава ў працы Форума возьме ўдзел генеральны дырэктар УМД Любоў Уладыкоўская, якая выступіць з дакладам "Культурная самабытнасць у эпоху міжкультурнага дыялогу: беларускае вымярэнне".

Прэзентацыя кнігі

28 кастрычніка 2013 г. а 16-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі  (вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пакой 110) адбудзецца прэзентацыя кнігі  “Паўстанне 1863–1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў” з серыі “Беларусь у войнах”. Аўтар кнігі – гісторык і архівіст кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзмітрый Матвейчык.

Падрабязней...

Выстава, прысвечаная творчасці Ю.Тувіма

Шаноўнае Спадарства!

Сардэчна запрашаем на прэзентацыю выставы “На крылах верша...”, прысвечаную творчасці Юльяна Тувіма, з нагоды святкавання Года Юльяна Тувіма. Імпрэза адбудзецца ў рамках “Месяца польскай літаратуры”.

Падрабязней...

Месяц польскай літаратуры ў кнігарні “логвінаЎ”

У цэнтры Мінска ў кнігарні “логвінаЎ” 1 кастрычніка на сталай аснове адкрываецца “Польская шафа” — вялікая паліца з польскімі кнігамі на польскай і беларускай мовах.

Падрабязней...

XXIII Міжнародны Эканамічны Форум

3-5 верасня 2013 у г. Крыніца-Здруй (Рэспубліка Польшча) адбудзецца чарговы, XXIII Міжнародны Эканамічны Форум -- "Перспектывы новага ладу".

Падрабязней...

Абвестка

Установа "Міжкультурны дыялог" прымае арыгінальныя навуковыя артыкулы (на беларускай, англійскай, польскай мовах) па праблеме сучаснай парадыгмы міжкультурнага дыялогу для публікацыі іх у міжнародным навуковым зборніку. Дасылайце, калі ласка, матэрыялы і прапановы на адрас This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.

Шосты з'езд беларусаў свету

23 ліпеня ў Мінску распачаў сваю працу Шосты з'езд беларусаў свету. Галоўная задача беларусаў як метраполіі, так і замежжа палягае, на думку пераважнай большасці ўдзельнікаў, на неабходнасці выратавання беларускай мовы і ўмацавання нацыянальнай ідэнтычнасці.

Падрабязней...

Вы тут:Главная