Памяці Анатоля Грыцкевіча

20 студзеня пайшоў з жыцця вядомы беларускі гісторык прафесар Анатоль Грыцкевіч.

Анатоль Пятровіч Грыцкевіч нарадзіўся 31 студзеня 1929 г. у Мінску. У 1950 скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, у 1955 — Мінскі інстытут замежных моваў, а ў 1958 — БДУ, нейкі час працаваў доктарам. А з 1959 — у Інстытуце гісторыі АН Беларусі, з 1975 — загадчык кафедры Мінскага інстытута культуры (з 1993 — Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры), у 2001—2005 гг. быў прэзідэнтам МГА Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», пасля ганаровым старшынём «Бацькаўшчыны». 

Падрабязней...

Польскі кінаклуб запрашае

14 СТУДЗЕНЯ
ПАРТРЭТ ПА ФАТАГРАФІІ (1970, ч/б, 32 хв.)
Рэжысёр: Антоні Краўзэ
Сцэнарыст: Ян Хімільсбах
У ролях: Казімеж Утрата, Хенрык Хунко, Тадэвуш Квінта, Анджэй Міхальчык
У мястэчку з'яўляецца партрэтыст, які малюе па фатаграфіі. Мужчына замаўляе ў яго два партрэты, але яго жонка робіць дома скандал з-за грошай. Сям'я мірыцца толькі тады, калі прыходзіць пасылка з партрэтамі.

Падрабязней...

З Раством Хрыстовым!


Падрабязней...

Artur Dutkiewicz Trio ў Мінску і Васілішках (22-23.10)

Выбітны польскі джазавы піяніст Артур Дуткевiч прыязджае ў Беларусь з дзвюма рознымі музычнымі праграмамі, якія ў складзе свайго трыа прадставіць на розных сцэнах краіны:
  *   22 кастрычніка, Вялікая канцэртная зала Белдзяржфілармоніі (пр.Незалежнасці, 50) ARTUR DUTKIEWICZ TRIO з прэзентацыяй новага альбома „ PRANA”;
  *   23 кастрычніка, Васілішкаўскі цэнтр культуры і вольнага часу (в. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобл.) ARTUR DUTKIEWICZ TRIO з праграмай “НЕМЭН-ІМПРАВІЗАЦЫІ”.

Падрабязней...

Ян Карскi. Чалавек свабоды

6 кастрычніка 2014 года а 15-й гадзіне ў  Музеі гісторыі горада Мінска  адбудзецца адкрыццё гістарычнай выставы «ЯН КАРСКІ. ЧАЛАВЕК СВАБОДЫ».

Падрабязней...

90-годдзе з Дня нараджэння Анджэя Цеханавецкага


30 верасня ў Мінску  ўрачыста адзначалася 90-годдзе з Дня нараджэння Анджэя Цеханавецкага – Ганаровага старшыні беларуска-польскай камісіі па супольнай культурнай спадчыне, Ганаровага сябра ГА “МАБ”, прамога нашчадка князёў Мсціслаўскіх і Заслаўскіх, Ганаровага прафесара БДУ, уладальніка шматлікіх іншых званняў і ўзнагарод, аўтара кніг пра культурнае жыццё Нясвіжа і Слоніма.

Падрабязней...

Польскі інстытут запрашае


ЕЖЫ ШТУР. РЭТРАСПЕКТЫВА ФІЛЬМАЎ У МІНСКУ.

ЕЖЫ ШТУР - рэжысёр, сцэнарыст, акцёр, інтэлектуал. Нарадзіўся 18 красавіка 1947 года ў Кракаве. У 1970 годзе  скончыў Філалагічны факультэт Ягелонскага ўніверсітэта па спецыяльнасці польская мова і літаратура. Праз 2 гады  паступіў на акцёрскае аддзяленне Дзяржаўнай вышэйшай тэатральнай школы ў Кракаве. Ужо падчас вучобы выступаў у спектаклях Старога тэатра ў Кракаве. З 1990-га па 1997-ы год быў рэктарам Дзяржаўнай вышэйшай тэатральнай школы  ў Кракаве. У 2002 годзе зноў абраны рэктарам ДВТШ. У 1994 годзе атрымаў званне Прафесара тэатральнага  мастацтва. Лаўрэат шматлікіх узнагарод. У 90-ыя гады пачаў займацца аўтарскім кіно. З 1998-га года Член Еўрапейскай Кінаакадэміі.

Падрабязней...

"Партрэт стагоддзя"

Па запрашэнні Амбасадара Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Сп. Эвалдаса Ігнатавічуса генеральны дырэктар установы “Міжкультурны дыялог” Сп. Любоў Уладыкоўская ўзяла ўдзел у адкрыцці аб’яднанай перасоўнай выставы Саюза мастакоў Літвы “ПАРТРЭТ СТАГОДДЗЯ”, прысвечанай 300-годдзю з дня нараджэння Крысціёнаса Данелайціса.

Падрабязней...

Прэзентацыя выдання "Гісторыя Літвы"

5 чэрвеня ў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску была прадстаўленая перакладзеная на беларускую мову кніга Алфонсаса Эйдынтаса, Альфрэдаса Бумблаўскаса, Антанаса Кулакаўскаса і Міндаўгаса Тамашайціса “Гісторыя Літвы”.

Падрабязней...

Форум амерыканістаў

Цягам трох дзён вядомыя амерыканісты з Польшчы і іншых краін Еўропы абмяркоўвалі пытанні сучасных амерыканістычных даследаванняў у Беластоку, які гасцінна прымаў удзельнікаў XI FORUM ZAAWANSOWANYCH STUDIÓW NAD STANAMI ZJEDNOCZONYMI im. PROFESORA ANDRZEJA BARTNICKIEGO" (27-29 чэрвеня 2014 г.).

Падрабязней...

Вы тут:Главная