Міжкультурны дыялог – модны трэнд ці шанец для Беларусі?

Запрашаем да ўдзелу ў панэлі "Міжкультурны дыялог -- модны трэнд ці шанец для Беларусі?" у межах Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (02-04 кастрычніка 2015 г., Коўна, Літва). Дэд-лайн -- 18 мая, спасылка на рэгістрацыю.

Падрабязней...

Ключавыя канцэпцыі міжкультурнага дыялогу

Міжкультурны дыялог мае розныя аспекты, яго можна разумець і развіваць рознымі шляхамі. Цэнтр міжкультурнага  дыялогу ў Вашынгтоне, округ Калумбія, прапануе некаторыя ключавыя паняцці міжкультурнага дыялогу ад сусветных даследчыкаў.

Феномен сусветнай музычнай сцэны. MOTION TRIO - 5.05.2015

​​Запрашаем на джазавыя вечары ў філармоніі!
Упершыню ў Беларусі 5 МАЯ (аўторак) унікальнае трыа акардэаністаў.
MOTION TRIO: Януш Вайтаровіч (Janusz Wojtarowicz), Павел Баранэк (Paweł Baranek), Марцін Галажын (Marcin Gałażyn).

Падрабязней...

Кшыштаф Краўзэ. Рэтраспектыва фільмаў у Мінску

Кшыштаф Краўзэ (22.04.1953-24.12.2014) - рэжысёр, сцэнарыст, акцёр, інтэлектуал. Адзін з найбольш вядомых сучасных польскіх рэжысёраў аўтарскага кіно, лаўрэат шматлікіх узнагарод на польскіх і міжнародных фестывалях за фільмы «Доўг», «Мой Нікіфар», «Плошча збаўцы», «Папуша».

Падрабязней...

Intercultural Dialogue and Belarus: Crisis or Chance?

On Wednesday, April 15th, at the University of Florida (USA) Dr. Liubou Uladykouskaja will make a presentation "Intercultural Dialogue and Belarus: Crisis or Chance?”. She will discuss the importance of intercultural dialogue for the nation building and development of democracy in Belarus and its continued engagement with the EU and the US.

Творчая сустрэча са славутым польскім акцёрам і рэжысёрам Анджэем Сяверыным

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы і польскі інстытут у мінску запрашаюць на творчую сустрэчу са славутым польскім акцёрам і рэжысёрам Анджэем Сяверыным.

Падрабязней...

Польскі кінаклуб запрашае

1 КРАСАВІКА
РОВАР МАЙГО БАЦЬКІ (2012, каляр., 94 хв.)
Рэжысёр: Пётр Тшаскальскі
Аднойчы раніцай сямідзесяцігадовы Влодэк знаходзіць ліст, у якім яго жонка кажа, што сыходзіць ад яго. Ад гэтай  жудаснай навіны Влодэк губляе прытомнасць і трапляе ў шпіталь. У шпіталі яго наведваюць сын і ўнук-падлетак. Яго сын Павел – вядомы піяніст і жыве ў Берліне. Яго ўнук Мацэк студэнт, ён жыве ў Лондане са сваёй маці. Павел і Мацэк, бацька і сын, якія не мелі зносінаў шмат гадоў, вырашаюць вярнуць іх маму і бабулю дадому.

Падрабязней...

Вы тут:Главная