Што новага ў міжкультурным дыялогу?

Даследчыкі з Беларусі, Польшчы, Літвы, Венгрыі, Германіі, Чэхіі, Ізраіля абмеркавалі нацыянальныя і геапалітычныя аспекты міжкультурнага дыялогу падчас Шостага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (Коўна, 07-09 кастрычніка) і прыйшлі да наступных высноў:

1. Міжкультурны дыялог – аптымальная альтэрнатыва мультыкультуралізму і культурнай асіміляцыі.
2. Важная частка сучаснага міжкультурнага дыялогу – дыялог міжрэлігійны.
3. Беларускія філосафы Мікалай Крукоўскі і Уладзімір Конан яшчэ ў самым пачатку стагоддзя прадбачылі сучасны еўрапейскі крызіс і заклікалі да захавання ўласных культурных каштоўнасцяў і развіцця беларускіх нацыянальна-культурных традыцый.
4. Міжкультурны дыялог адыгрывае надзвычай важную ролю ў нацыябудаванні і дэмакратызацыі, яго належыць шырэй вывучаць і развіваць у Беларусі.

Падрабязней...

“Міжкультурны дыялог: беларускія акцэнты”

04 ліпеня, у панядзелак, у Чырвоным Касцёле г. Мінска для слухачоў Міжнароднай летняй школы беларусістыкі – прадстаўнікоў Японіі, Індыі, Польшчы, Венгрыі, Латвіі, Германіі, Чэхіі, Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Партугаліі, Канады, Аўстрыі, Швейцарыі, Кітая, Расіі, Украіны, Літвы і іншых краін – Любоў Уладыкоўская правядзе майстар-клас “Міжкультурны дыялог: беларускія акцэнты”.
У межах сустрэчы адбудзецца сябрына “Дакрануцца да святыні”, знаёмства з Касцёлам, арганны канцэрт.

Ахвотных запрашаем далучацца.
Пачатак – а 16-ай.

Сустрэча ў Амбасадзе Францыі

27 чэрвеня адбылася сустрэча прадстаўнікоў установы “Міжкультурны дыялог” Л. Уладыкоўскай і А. Астапенкі з Першым дарадцам Амбасады Францыі ў Рэспубліцы Беларусь Эльзай Піньоль і Аташэ па ўніверсітэцкім супрацоўніцтве Ксавье ле Тарывелекам.

Падрабязней...

VI Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

Запрашаем узяць удзел у працы секцыі "Міжкультурны дыялог" падчас VI Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (Коўна, 7-9 кастрычніка 2016 г.). На паседжанні секцыі плануецца абмеркаванне наступных пытанняў:
Ці апраўдвае міжкультурны дыялог ускладзеныя на яго надзеі быць альтэрнатыўнай мадэллю асіміляцыі і мультыкультуралізму? Ці можа паспрыяць пераадоленню еўрапейскага крызісу (крызіс еўразоны, тэрарыстычныя атакі, праблема бежанцаў, вайна ва Украіне)? Як суадносіцца міжкультурны дыялог з канфліктам каштоўнасцей, адаптацыяй і інтэграцыяй, з канцэпцыяй салідарнасці, закладзенай у Лісабонскай дамове Еўрапейскага звязу? Ці адпавядае сучаснай ідэалогіі нацыяналізму еўрапейскіх і посткаланіяльных нацый? Ці будуе міжкультурны дыялог нацыянальную і еўрапейскую ідэнтычнасць і якую ролю адыгрывае ў сучасным беларускім нацыябудаванні?

Апошні тэрмін рэгістрацыі -- 20 мая 2016 г.

Візіт у Барселону

Пытанні сучасных нацыяналізмаў і формы супрацоўніцтва ў сферы міжкультурнага дыялогу абмяркоўваліся прадстаўнікамі ўстановы “Міжкультурны дыялог” з каталонскімі партнёрамі ў Барселоне 25 – 30 красавіка 2016 г.

На здымках: краявіды і архітэктура Барселоны.

Прыём з нагоды 67-га Дня Рэспублікі Індыя

01 лютага Амбасада Індыі ў Рэспубліцы Беларусь зладзіла прыём з нагоды 67-га Дня Рэспублікі Індыя. На прыёме прысутнічала Генеральны дырэктар установы “Міжкультурны дыялог” Любоў Уладыкоўская.
Візіт Прэзідэнта Індыі Пранаба Мукерджы ў Рэспубліку Беларусь 3-4 чэрвеня 2015 г. даў дадатковы імпульс развіццю беларуска-індыйскіх стасункаў, у тым ліку ў сацыякультурнай сферы.

Польскі кінаклуб. Камедыі

13 студзеня, 19:00
У бога за пазухай (1998, каляр., 95 хв., камедыя)
Рэжысёр: Яцэк Бромскі
Дзеянні камедыі адбываюцца ў правінцыйным мястэчку Крулёвы Мост. Рэкеціры нападаюць на аўтобус, на якім «чаўнакі» едуць на прымежны базар. Маруся паведамляе пра гэта ў паліцыю. Яе затрымліваюць як сведку. Пробашч селіць яе ў доме маладога арганіста Вітэка… Даведаўшыся, што ў Марусі добры голас, пробашч вырашае затрымаць яе, каб яна спявала на вяселлі дачкі мэра. Маруся згаджаецца, бо ёй пачынае падабацца Вітэк і жыццё ў спакойным ціхім мястэчку.

Падрабязней...

Сустрэча з Намеснікам памочніка Дзяржсакратара па пытаннях Еўропы і Еўразіі Сп. Брыджыт Брынк

04 лістапада ў Амбасадзе Злучаных Штатаў Амерыкі ў Мінску адбылася сустрэча Намесніка памочніка Дзяржсакратара па пытаннях Еўропы і Еўразіі Сп. Брыджыт Брынк з прадстаўнікамі навукі, культуры, адукацыі і спорту Беларусі. У сустрэчы ўзялі ўдзел Часовы Павераны ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі Сп. Скот Роланд, прадстаўнікі Амбасады.

Падрабязней...

Польскі кінаклуб запрашае

14 КАСТРЫЧНІКА, 19:00
[REZERWAT] ЗАПАВЕДНІК /2007, каляровы, 115 хвл./
Рэжысёр: Лукаш Палкоўскі
Фатограф Марцін Вілчыньскі пераязджае ў даваенны дом. Гаспадар прапаноўвае яму зрабіць фатаграфіі свайго  дома і яго жыхароў. Уцягнуўшыся ў здымкі, ён адкрывае іншы свет. Марцін закахаўся ў суседку Ханку і трапіў у чорны  спіс яе сужыцеля. Пазней фатограф заўважае дзіўную сімпатыю да сябе з боку малалетняга хлопчыка. Спачатку  рудавалосы падлетак разбівае люстэрка яго шафы, затым крадзе ў яго фотакамеру. Гэтыя падзеі кардынальна  зменяць жыццё Марціна, падараваўшы яму адданых сяброў і каханую дзяўчыну.

Падрабязней...

Міжкультурны дыялог на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі

Падчас Пятага Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі, які адбыўся ў г.Коўна (Літва) 02-04 кастрычніка  2015 г. і сабраў навукоўцаў з 18 краін свету, упершыню дзейнічала спецыяльная панэль па абмеркаванні пытанняў міжкультурнага дыялогу. Ініцыятарам і каардынатарам панэлі  выступіла Любоў Уладыкоўская.

Падрабязней...

Вы тут:Главная