Пахаванне патрыярха беларускай філасофіі Уладзіміра Конана

Уладзімір КонанНа Паўночных могілках сталіцы 8 чэрвеня (на трэці дзень пасля смерці) адбылося пахаванне патрыярха беларускай філасофіі Уладзіміра Конана. У жалобным мерапрыемстве ўзялі ўдзел выбітныя дзеячы навукі і культуры Беларусі і замежжа.

Цэнтр міжкультурнага дыялогу распрацаваў план мерапрыемстваў па ўшанаванні памяці У.Конана, які будзе вынесены на грамадскае абмеркаванне і прапанаваны ўраду, а таксама Мінскаму і Наваградскаму ўладам.

Шэраг прапаноў

Цэнтр міжкультурнага дыялогу ў маі месяцы атрымаў шэраг прапаноў датычна пашырэння арганізацыйных магчымасцей па рэалізацыі статутных мэтаў і задач. На дадзены момант ажыццяўляецца навукова-аналітычная экспертыза згаданых прапаноў, а таксама выпрацоўваецца максімальна эфектыўная мадэль далейшага развіцця Цэнтра і яго супрацоўніцтва з навуковымі і культурнымі асяродкамі Беларусі, краін Еўропы і ЗША.

Сустрэчы

На працягу сакавіка адбываюцца сустрэчы прадстаўнікоў цэнтру з амбасадарамі і наведванні прадстаўніцтваў Еўракамісіі ў Польшчы і Брусэлі для абмеркавання пытанняў супрацоўніцтва і ўсталявання сувязей паміж грамадскімі арганізацымі.

Праходзяць сустрэчы кіраўніка Цэнтра Любові Уладыкоўскай са студэнцкай моладдзю сталічных ВНУ на прадмет сучаснага міжкультурнага дыялогу і ўдзелу ў валанцёрскім руху.

XII Асамблея дзелавых колаў Рэспублікі Беларусь

Прадстаўнікі Цэнтра 2 сакавіка 2011 года ўзялі ўдзел у XII Асамблеі дзелавых колаў Рэспублікі Беларусь “Час канкрэтных спраў”.

V Міжнародны эканамічны форум ”Еўропа – Україна”

Генеральны дырэктар Цэнтра міжкультурнага дыялогу РКП Любоў Уладыкоўская 25 лютага 2011 г. узяла ўдзел у V Міжнародным эканамічным форуме” Еўропа – Україна” (“20 гадоў незалежнасці Украіны: поспехі, праблемы, перспектывы”), дзе прадстаўнікі ўрадаў, дзелавой і інтэлектуальнай эліты Украіны, Расіі, краін Еўразвяза і ЗША абмяркоўвали пытанні еўраінтэграцыі ў сучасных умовах, развіцця дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці, энергетыкі і бяспекі ў Еўропе, эканамічнага і палітычнага развіцця Украіны.

Падчас знаходжання ў Кіеве Любоў Уладыкоўская прэзентавала шэраг беларускіх выданняў, у тым ліку падрыхтаваных Цэнтрам, а таксама правяла перамовы аб магчымасцях супрацоўніцтва з кіраўнікамі шырэгу дзяржаўных ведамстваў і няўрадавых арганізацый Украіны, Польшчы, Расійскай Федэрацыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, ЗША.

Дзелавая сустрэча

21 лютага 2011 года Адбылася дзелавая сустрэча Генеральнага дырэктара Цэнтра міжкультурнага дыялогу РКП Любові Уладыкоўскай з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Раманам Бяссмертным. Абмяркоўваліся пытанні перспектыўнай дзейнасці Цэнтра ў рэчышчы беларуска-ўкраінскага міжкультурнага дыялогу.

Прэзентацыя калектыўнай кнігі "Захаванне нацыянальнай самабытнасці ў кантэксце развіцця міжкультурнага дыялогу"

Прэзентацыя калектыўнай кнігі Цэнтр міжкультурнага дыялогу і Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь арганізавалі 19 студзеня 2011 г. прэзентацыю калектыўнай кнігі “Захаванне нацыянальнай самабытнасці ў кантэксце развіцця міжкультурнага дыялогу” з удзелам кіраўніка Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь А.Брука, кіраўніка Прадстаўніцтва ЕС у Рэспубліцы Беларусь Ж.-Э.Гольцапфеля, кіраўнікоў і прадстаўнікоў 17 дыпламатычных місій еўрапейскіх краін, органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікоў бізнесу, хрысціянскіх канфесій, вядомых навукоўцаў і дзеячоў культуры, грамадскіх дзеячоў, прадстаўнікоў мас-медыя.

Падрабязней...

Створана пляцоўка міжкультурнага дыялогу

14 лістапада 2010 г. падчас канферэнцыі, прысвечанай развіццю грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, па ініцыятыве Цэнтра створана пляцоўка міжкультурнага дыялогу.

Падрыхтавана сістэма прапаноў

Падрыхтавана сістэма прапаноў (уключаючы комплекс упраўленчых рашэнняў) па развіцці беларускай культуры, агучаная і абмеркаваная на “круглым стале” у Палаце Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь 1 кастрычніка 2010 г.

Прадстаўнікі Цэнтра ўзялі ўдзел у XX Міжнародным Эканамічным Форуме «Еўропа пасля Лісабона: стратэгія будучыні» (8-11 верасня 2010 г., Крыніца-Здруй, Польшча).

Перамовы

Па запрашэнні кіраўнікоў 12 дыпламатычных місій еўрапейскіх краін і ЗША кіраўнік Цэнтра Любоў Уладыкоўская ў чэрвені 2010 г. правяла перамовы аб формах супрацоўніцтва ў сацыякультурнай сферы.

Вы тут:Главная